5 лiстапада 2024, aўторак, 7:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Анджэй Пачобут: Лукашэнка - не проста вар'ят

79
Анджэй Пачобут: Лукашэнка - не проста вар'ят

Вядомы беларускі журналіст прадставіў у Варшаве сваю кнігу «Сістэма Беларусь».

Прэзентацыя кнігі карэспандэнта «Газеты Выбарчай» і пастаяннага аўтара charter97.org Анджэя Пачобута прайшла ў Доме культуры Інстытута рэпартажу. Прэзентацыю вяла вядомая польская журналістка, аўтар праграмы «Студыя Усход» на Польскім тэлебачанні Марыя Пшэломец. Кніга выйшла на польскай мове ў выдавецтве Helion.

Прадстаўляючы Анджэя Пачобута, Марыя Пшэломец адзначыла, што ўся Польшча перажывала арышт, а затым пакаранне журналіста двухгадовым пазбаўленнем волі з адтэрміноўкай, і сёння для ўсіх вялікая радасць бачыць яго ў Варшаве.

Журналіст распавёў пра сваю кнігу «Сістэма Беларусь». Па яго словах, напісаць яе прымусілі пастаянныя пытанні еўрапейцаў аб тым, як такі чалавек, як Лукашэнка, мог прыйсці да ўлады і ўтрымліваць яе 20 гадоў. Адказ у Пачобута на гэтыя пытанні такі: «Дыктатар Лукашэнка - цынічны, несумленны і беспрынцыповы маніпулятар. Менавіта дзякуючы гэтым сваім якасцям ён прыйшоў да ўлады і ўтрымлівае яе да гэтага часу».

Па словах Пачобута, улада для Лукашэнкі - гэта самамэта, і ён яе ўтрымлівае ўсімі магчымымі спосабамі: з дапамогай рэпрэсіўнага апарата, 100 000 міліцыянтаў, АМАПу, «эскадронаў смерці». Пры Лукашэнку, упэўнены журналіст, ніколі не будзе свабодных выбараў. Са сваімі самымі моцнымі супернікамі ён распраўляецца самым жорсткім чынам. «Прыклад таго, як Лукашэнка распраўляецца са сваімі супернікамі - кандыдат у прэзідэнты Андрэй Саннікаў. Гэты палітык прайшоў праз пекла, ва ўладаў была задача яго знішчыць», - сказаў Анджэй Пачобут.

Калі вядучая Марыя Пшэломец спытала ў Пачобута: «Магчыма, Лукашэнка проста вар'ят?», журналіст адказаў: «Не, ён не проста вар'ят. Ён хітры і вёрткі маніпулятар. Проста вар'яту не ўдавалася б так доўга ўтрымліваць ўладу».

Па словах Пачобута, Лукашэнка ўмела гуляе на ментальнасці беларускага народа : «На жаль, беларусы ўвесь час чакаюць, што іх нехта выратуе, замест таго, каб ратаваць сябе самім. Людзі не вераць у свае сілы, пастаянна пытаюцца: «А што я магу?». Пры гэтым рэйтынгі Лукашэнкі сёння надзвычай нізкія, беларусы ад яго стаміліся і хочуць змены ўлады, упэўнены журналіст.

Аднак Лукашэнка не зможа ўтрымліваць уладу бясконца - яго «даб'е» эканоміка, лічыць Пачобут. «Немагчыма пастаянна жыць на «наркотыкі» ў выглядзе таннай расейскай нафты. Нельга бясконца ўтрымліваць уладу пры дапамозе АМАПу і «эскадронаў смерці». Прыклад «арабскай вясны» паказвае, што самыя моцныя дыктатуры могуць разбурацца, як картачныя домікі», - сказаў журналіст.

Вядомы беларускі журналіст прадставіў у Варшаве сваю кнігу «Сістэма Беларусь».
Напісаць каментар 79

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках