27 снежня 2024, Пятніца, 3:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пуцін і Лукашэнка коратка абмеркавалі сітуацыю па «Уралкалію»

16
Пуцін і Лукашэнка коратка абмеркавалі сітуацыю па «Уралкалію»

Кіраўнікі ў ходзе двухбаковай сустрэчы коратка закранулі тэму «Уралкалію».

Пра гэта паведаміў прэс-сакратар кіраўніка расейскай дзяржавы Дзмітрый Пяскоў у пятніцу па тэлефоне.

«Яна (сітуацыя з «Уралкаліем») коратка закраналася», - сказаў Пяскоў РІА «Новости».

Лукашэнка і Пуцін позна ноччу правялі двухбаковыя перамовы пасля пасяджэння Вышэйшага еўразійскага эканамічнага савета.

Праваахоўныя органы дзвюх краін працуюць па пытаннях, звязаных з дзейнасцю «Уралкалію». Басманны раённы суд Масквы 21 кастрычніка завочна арыштаваў гендырэктара «Уралкалію» Уладзіслава Баўмгертнера, які ў дадзены момант знаходзіцца пад хатнім арыштам у Беларусі. У Расеі, як і ў Беларусі, супраць яго ўзбуджаная справа па артыкуле аб злоўжыванні паўнамоцтвамі.

Расейскія следчыя органы казалі пра намер падрыхтаваць дакументы для экстрадыцыі Баўмгертнера. Аднак Лукашэнка 21 кастрычніка заявіў, што Беларусь гатовая перадаць Баўмгертнера Расеі толькі ў тым выпадку, калі ён кампенсуе шкоду.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках