25 снежня 2024, Серада, 19:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Хадаркоўскі: Апазіцыя павінна браць прыклад з Нэльсана Мандэлы

6
Хадаркоўскі: Апазіцыя павінна браць прыклад з Нэльсана Мандэлы

У дзень 10-годдзя свайго арышту экс-кіраўнік ЮКАСа Міхаіл Хадаркоўскі даў некалькі парад прадстаўнікам расейскай апазіцыі.

У артыкуле для The New York Times экс-кіраўнік ЮКАСа і, на думку шэрагу міжнародных праваабарончых арганізацый, галоўны палітычны зняволены Расеі, заклікаў суграмадзян не баяцца цяжкасцяў у барацьбе з хібамі улады і не баяцца турмы. У прыклад ён прывёў знакамітага паўднёваафрыканскага змагара з апартэідам. Асабліва важна, падкрэсліў Хадаркоўскі, у выпадку перамогі адмовіцца ад помсты сваім апанентам і дазволіць ім удзельнічаць у палітычным жыцці краіны, піша NEWSru.com.

«Рух павінен браць прыклад з Нэльсана Мандэлы, які змог падняцца над асабістай крыўдай і класавымі забабонамі і правесці грамадства па цяжкай дарозе ад грамадзянскай вайны да сацыяльнага міру. Геній Мандэлы складаўся ў тым, што, калі ён выйшаў з турмы, замест таго, каб зачыніць дзверы перад носам сваіх турэмшчыкаў, пакінуў іх адкрытымі, каб яны маглі выйсці разам з ім», - цытуе вытрымкі з артыкула Хадаркоўскага РБК daily.

Такім чынам, праціўнікі цяперашняга палітычнага курсу павінны ўсвядоміць неабходнасць у барацьбе за перамены, шукаць кампраміс. Гістарычны вопыт вучыць, што толькі там, дзе рэфарматары змаглі дасягнуць згоды са сваімі апанентамі, грамадства выходзіла з крызісу з мінімальнымі стратамі, адзначае Хадаркоўскі.

Зрэшты, канстатуе ён, шанцы на змяненне сістэмы ўлады «пад назвай «Уладзімір Пуцін», невялікія. Адзіная надзея на перамены - паспяховы шырокі мірны пратэстны рух, лічыць Хадаркоўскі. І выказвае перакананне, што такі рух у Расеі ўжо ёсць, і яго мэта - «прымусіць разумную частку кіруючай эліты да перамоваў аб напрамку і тэмпах неабходных рэформаў».

Хадаркоўскі пра «ўцечку мазгоў»

У сваім артыкуле экс-кіраўнік ЮКАСа разважае на тэму зменаў, якія адбыліся ў Расеі за той час, што ён знаходзіцца ў зняволенні. Напрыклад, падкрэсліў ён, за 10 гадоў з краіны з'ехалі звыш двух мільёнаў чалавек. «Шмат таленавітых людзей з'ехалі. Тры мільёны бізнесменаў трапілі пад крымінальны пераслед. А некаторыя, як Сяргей Магніцкі, і зусім пазбавіліся жыццяў, апынуўшыся ў турме», - піша Хадаркоўскі.

Краіна стала багацей, але яе прэстыж упаў, наракае ён. «Прычынай стаў неадольны кантроль цэнтральнай улады, з-за якой насельніцтва і асабліва моладзь губляе здольнасць адаптавацца ў свеце, які ўсё больш змяняецца», - піша экс-кіраўнік ЮКАСа. Такім чынам, лічыць ён, і грошы, і тэхнічныя дасягненні не прыносяць ніякага эфекту.

Сын Хадаркоўскага: бацька не варожыць пра будучыню, але не змірыўся з сучаснасцю

Прэс-цэнтр Міхаіла Хадаркоўскага і Платона Лебедзева з нагоды юбілейнай даты публікуе падборку інтэрв'ю сваякоў фігурантаў «справы ЮКАСа», выказванні расейцаў пра тое, што адбылося ў іх жыцці за гэтыя 10 гадоў, цытаты Хадаркоўскага і найбольш значныя вехі з яго жыцця ў зняволенні.

Тым часам сын Хадаркоўскага Павел даў інтэрв'ю The Telegraph, у якім распавёў пра жыццё свайго бацькі за кратамі. Гаворка, зрэшты, не ішла пра бытавы бок пытання. Павел Хадаркоўскі распавёў пра тое, якія думкі займаюць яго бацьку і, у прыватнасці, адзначыў, што экс -кіраўнік ЮКАСа ні ў якім разе не змірыўся з расейскай палітычнай рэчаіснасцю.

Хадаркоўскі жыве сучасным, распавёў яго сын. Ён не хоча траціць энергію, турбуючыся пра будучыню, якая, як ён лічыць, цалкам залежыць ад Пуціна. «Важна разумець, што ён не думае пра вызваленне. Кожны раз, калі мы закранаем гэтае пытанне, бацька адказвае: «Час пакажа, я не хачу гадаць. Я разумею, што ўсё можа змяніцца ў любы момант», - распавёў Павал Хадаркоўскі.

Сын асуджанага прадпрымальніка таксама падкрэсліў, што яго бацька ўжо не будзе прадстаўляць такой небяспекі для ўлады, як было раней.

Той жа пункт гледжання ён выказваў некалькі дзён таму, калі разважаў пра шанцы бацькі выйсці на свабоду ў наступным годзе. «У Расеі шмат што змянілася. Ва ўнутранай палітыцы шмат чаго адбываецца, і ўлада занепакоеная зусім іншым. Таму я думаю, што настаў зручны час», - адзначаў Павел Хадаркоўскі, паабяцаўшы, што будзе сачыць за лёсам партнёра бацькі Платона Лебедзева (на волю ён павінен выйсці крыху раней - 2 траўня 2014 года): «Калі ён апынецца на свабодзе, то і мой бацька таксама».

Фота: РІА «Новости»

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках