24 лiстапада 2024, Нядзеля, 12:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

КДБ спрабаваў затрымаць мэнэджара БКК Самойлава

39
КДБ спрабаваў затрымаць мэнэджара БКК Самойлава

У Маскве спрабавалі затрымаць мэнэджара БКК Дзмітрыя Самойлава, а не Ігара Яўстратава.

На Ленінградскім вакзале ў Маскве была зробленая спроба затрымання аднаго з былых топ-мэнэджараў Беларускай калійнай кампаніі, аднак потым ён быў адпушчаны, паведаміла «Інтэрфаксу» крыніца ў праваахоўных органах.

«Прадпрымальнік накіроўваўся ў Санкт-Пецярбург. Калі ён сеў у цягнік, да яго ў купэ ўвайшлі невядомыя і абвясцілі, што ён затрыманы», - паведаміў «Інтэрфаксу» суразмоўца агенцтва.

Пасля таго, як яго вывелі на вуліцу, на сітуацыю звярнулі ўвагу супрацоўнікі паліцыі, якія дзяжурылі на вакзале.

Пасля непрацяглага разбору бізнэсовец быў адпушчаны, паведаміў суразмоўца агенцтва.

Паводле звестак крыніцы, спроба затрымання экс-мэнэджара была ўчыненая прадстаўнікамі беларускіх спецслужбаў.

Раней ён быў абвешчаны Менскам у міжнародны вышук у так званай справе «Уралкалія».

Крыніца удакладніла, што гаворка ідзе пра Змітра Самойлава. Нагадаем, раней паведамлялася аб спробе арышту мэнэджара БКК Ігара Яўстратава.

Агенцтва пакуль не валодае афіцыйным пацвярджэннем гэтай інфармацыі.

Раней паведамлялася, што з ініцыятывы Менска ў вышук праз Інтэрпол былі абвешчаныя чатыры топ-мэнэджары «Беларускай калійнай кампаніі»: чалец назіральнай рады БКК, дырэктар продажаў і маркетынгу «Уралкалія» Алег Пятроў, першы намеснік генеральнага дырэктара БКК Канстанцін Саладоўнікаў, намеснік генеральнага дырэктара фінансаў БКК Ігар Яўстратаў начальнік фрахтавага аддзела БКК Зміцер Самойлаў.

Беларускі бок абвінавачвае топ-мэнэджараў БКК у тым, што яны, выкарыстоўваючы службовыя паўнамоцтвы ў БКК і з'яўляючыся зацікаўленымі супрацоўнікамі «Уралкалія», употай ад беларускага боку «давалі незаконныя зніжкі на прадукцыю асобным пакупнікам, перанакіроўвалі зафрахтаваны пад беларускі калій караблі на загрузку прадукцыяй «Уралкалія», разрывалі выгадныя існыя кантракты, абяцаючы партнёру ўкласці іх з «Уралкаліем» больш нізкім коштам». Беларусь ацэньвае шкоду, прычыненую магчымымі супрацьпраўнымі дзеяннямі топ-мэнэджараў «Уралкалія» «Беларуськалію» і БКК, у $100 млн.

Напісаць каментар 39

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках