Адвакаты Баўмгэртнэра азнаёмяцца з пастановай аб ягонай справе
6- 27.10.2013, 9:03
- 20,248
26 кастрычніка мінуў двухмесячны тэрмін расследавання крымінальнай справы Уладзіслава Баўмгэртнэра.
Пасля заканчэння гэтага перыяду тэрмін расследавання можа быць падоўжаны.
Адвакаты гендырэктара «Уралкалія» Уладзіслава Баўмгэртнэра азнаёмяцца з магчымай працэсуальнай пастановай аб ягонай справе ў бліжэйшы панядзелак. Пра гэта паведаміў РИА «Новости» адзін з беларускіх абаронцаў расейскага бізнэсоўцы.
«Працэсуальная пастанова можа быць ужо і ёсць, але знаёміцца з ёй буду ў панядзелак», - сказаў адвакат.
Нагадаем, Уладзіслаў Баўмгэртнэр быў затрыманы ў менскім аэрапорце 26 жніўня пасля сустрэчы з прэм'ер-міністрам Беларусі Міхаілам Мясніковічам. Следчы камітэт выставіў яму абвінавачанне паводле часткі 3 артыкула 424 КК (злоўжыванне ўладай і службовымі паўнамоцтвамі). Санкцыя гэтага артыкула прадугледжвае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін да 10 гадоў з канфіскацыяй маёмасці.
26 верасня, напярэдадні візіту Пуціна ў Беларусь, гендырэктар «Уралкалія» змешчаны пад хатні арышт.
12 кастрычніка Следчы камітэт Расеі (СКР) атрымаў з Беларусі матэрыялы крымінальнай справы ў дачыненні да гендырэктара ААТ «Уралкалій» Уладзіслава Баўмгэртнэра і прыняў іх у сваё справаводства.
Фота: РИА «Новости»