Марэк Мігальскі: ЕЗ не павінен забываць пра палітвязняў у Беларусі
2- 28.10.2013, 16:56
- 9,215
ЕЗ павінен запатрабаваць на саміце «Усходняга партнёрства» ад беларускіх уладаў вызвалення і рэабілітацыі палітвязняў.
Пра гэта заявіў еўрадэпутат Марэк Мігальскі, (пераклад - charter97.org).
Роўна праз месяц у Вільні пачнецца саміт Усходняга партнёрства. Нягледзячы на заклікі міжнародных праваабарончых арганізацый і беларускіх апазіцыйных рухаў, было прынятае рашэнне аб запрашэнні ў Вільню прадстаўнікоў беларускіх уладаў.
Марэк Мігальскі звярнуўся да міністраў замежных спраў Еўрапейскага звяза і нагадаў ім, што сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі ў цэлым не паляпшаецца - беларускі рэжым брутальна распраўляецца са сваімі апанентамі, душыць праваабаронцаў і абмяжоўвае асноўныя свабоды сваіх грамадзян, паведамляе сайт дэпутата Еўрапарламента.
Еўраамбасадар заклікаў еўрапейскіх палітыкаў падняць падчас размоваў з прадстаўнікамі беларускіх улад пытанне аб сітуацыі з палітычнымі вязнямі і запатрабаваць іх неадкладнага вызвалення і рэабілітацыі.