«Дынама» пайшло дагары
2- 3.10.2013, 10:31
- 12,534
Менскае «Дынама» пакінула апошні радок у табліцы лігі.
Учора на «Менск-Арэне» менскае «Дынама» перамагло «Югру» (5:3) у чарговым хатнім матчы рэгулярнага чэмпіянату КХЛ. Гэтая перамога дала магчымасць менчукам пакінуць апошняе месца ў турнірнай табліцы Заходняй канферэнцыі, на якое яны апусціліся на гэтым тыдні, піша goals.by.
У агульнай табліцы чэмпіянату «Дынама» ўзнялося на 24-ы радок з 28-мі каманд. Ніжэй размясціліся «Слован», «Авангард», «Металург» Нк, «Амур».
Наступным супернікам менскага «Дынама» стане омскі «Авангард». Матч адбудзецца 4 кастрычніка на «Менск-Арэне».