4 траўня 2024, Субота, 6:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Павел Севярынец: Нельга адкрываць «кашалькам» Лукашэнкі шлях у Еўропу

14
Павел Севярынец: Нельга адкрываць «кашалькам» Лукашэнкі шлях у Еўропу

Еўрапейская інтэлігентнасць ніякавее перад грубіянствам беларускага рэжыму.

Так сустаршыня аргкамітэту стварэння партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Павал Севярынец пракаментаваў апошнюю пастанову Еўрапейскага Звяза аб падаўжэнні санкцый у дачыненні да афіцыйнага Менска. Былы палітвязень адзначыў, што «чорныя спісы» падпалі пад карэктыроўку, піша «Беларускі партызан».

«Пастанова Еўразвяза шчыра кажучы слабая. Гэта сведчыць аб тым, што ЕЗ да гэтага часу не мае ні стратэгіі ў адносінах да Беларусі, і не ведае, што рабіць з беларускім рэжымам. Безумоўна, гэта пастанова не спрыяе дэмакратызацыі нашай краіны. Аднак адказнасць за беларускую сітуацыю ляжыць на нас, на беларусах. Мы не можам ўказваць еўрапейцам, што рабіць, а чаго не рабіць, мы можа толькі ацэньваць эфектыўнасць тых ці іншых крокаў», - сказаў Павел Севярынец.

Палітык падкрэсліў, што калі ў Беларусі нічога не змяняецца, у турмах сядзяць палітвязні, то адкрываць дзверы ў Еўропу кашалькам Лукашэнкі - вельмі дрэнны сігнал для ўсіх.

«Еўрапейскія палітыкі дзеля ўяўнага прагматызму (рэальнага прагматызму ў такіх пастановах няма абсалютна) гатовыя паступіцца прынцыпамі. Формула дзеянняў рэжыму «Пачакай трохі, а потым будзь нахабным» працуе. Метады гоп-стоп беларускага рэжыму спрацоўваюць ў дачыненні да Еўропы. Еўрапейская інтэлігентнасць ніякавее перад грубіянствам рэжыму», - сказаў Павел Севярынец.

Нагадаем, учора стала вядома, што Еўрапейскі Звяз працягнуў дзеянне санкцый супраць афіцыйнага Менска на год. Спіс чыноўнікаў і кампаній, на якія распаўсюджваецца дзеянне абмежавальных мер, трохі змяніўся. У ім засталіся прозвішчы 232 набліжаных беларускага дыктатара і 25 фірмаў. Раней ён уключаў у сябе 242 чыноўнікі і алігархі і 30 фірмаў.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках