23 снежня 2024, панядзелак, 18:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Палітвязня Аліневіча кінулі ў карцэр у дзень нараджэння

16
Палітвязня Аліневіча кінулі ў карцэр у дзень нараджэння

Ігар Аліневіч, які адбывае пакаранне ў Наваполацкай калоніі, быў пасаджаны ў карцэр у дзень свайго нараджэння, 24 верасня.

Як паведаміла яго маці Валянціна Аліневіч, 4 кастрычніка яна мела кароткатэрміновае спатканне ў калоніі з сынам. Ігар распавёў ёй, што 24 верасня, калі яму споўнілася 30 гадоў, да яго прыязджаў адвакат, паведамляе «Радыё Свабода».

Адразу пасля сустрэчы з адвакатам, да Ігара Аліневіча прыйшоў дзяжурны і сказаў, што за тое, што ён не выйшаў на працу ў гэты дзень, яго караюць карцэрам. У выніку свой дзень нараджэння палітвязень правёў у карцэры.

Асаблівасць сітуацыі ў тым, што Аліневіч, як і некаторыя іншыя зняволеныя, быў прыняты ў Прафесійна-тэхнічнае вучылішча. А тыя зняволеныя, што вучацца, вызваляюцца ад працы. Але цяпер, пасля карцэра, Аліневіча выключылі з вучылішча без тлумачэння прычын.

Пасля адбыцця пакарання ў карцэры, ніякай пошты да яго не паступае, ні лістоў, ні прэсы - паведаміла маці зняволенага Валянціна Аліневіч.

Актывісты анархісцкага руху ў верасні 2010 года былі затрыманыя за ўдзел у акцыях пратэсту, якія суд кваліфікаваў як атакі на афіцыйныя будынкі. Маладых людзей асудзілі на працяглыя тэрміны, абвінаваціўшы ў здзяйсненні шэрагу палітычных акцый, у тым ліку і за напад на амбасаду Расеі ў Менску ў жніўні 2010 года.

Ігар Аліневіч атрымаў найбольшы тэрмін - 8 гадоў, адбывае ў Наваполацкай калоніі.

Напачатку 2013 года на аснове дзённіка, напісанага ў ізалятары КДБ «амерыканка», была выдадзеная яго кніга «Еду ў Магадан».

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках