25 лiстапада 2024, панядзелак, 9:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Акцыя салідарнасці з Бяляцкім прайшла ў судзе

12
Акцыя салідарнасці з Бяляцкім прайшла ў судзе

У Жодзінскім гарадскім судзе пад старшынствам суддзі Івана Грынкевіча адбылося другое пасяджэнне паводле скаргі праваабаронцаў Аляксея і Святланы Лапіцкіх.

Праваабаронцы аспрэчваюць адмову Жодзінскага выканкаму даць дазвол на правядзенне пікетавання ў падтрымку Алеся Бяляцкага і іншых палітвязняў, якое планавалася правесці ў гэтым годзе 4 жніўня.

Супрацоўнікі суда і выступоўцы-міліцыянты на працэсе сталі сведкамі чарговай сімвалічнай акцыі салідарнасці з асуджаным кіраўніком ПЦ «Вясна».

Судовае пасяджэнне і прыход у суд у адпаведных майках з заклікам «Свабоду Алесю Бяляцкаму» нагадалі і суддзям, і шматлікім запрошаным на іншыя судовыя працэсы грамадзянам аб праблеме палітвязняў у Беларусі і асуджанага да 4,5 гадоў пазбаўлення волі вядомага беларускага праваабаронцы Алеся Бяляцкага.

Нагадаем, што, звяртаючыся 19 ліпеня 2013 года ў выканкам для рэалізацыі гарантаваных Канстытуцыяй правоў на правядзенне мірнага сходу 4 жніўня ў Жодзіна ў падтрымку палітвязня, праваабаронцы, заяўнікі сутыкнуліся з праблемай немагчымасці выканаць палажэнні пастановы гарвыканкама №1020 ад 27.07.2012 года аб далучэнні да заяўкі платных дамоваў з ГАУС, ЖКГ і медыкамі. Не атрымаўшы дазволу на правядзенне пікету, яны вымушаныя былі звярнуцца ў суд для высвятлення правамернасці дзеянняў кіраўніцтва ГАУС, ЖКГ, бальніцы і гарвыканкама. Заяўнікі просяць суд паставіць перад Вярхоўным і Канстытуцыйным судамі пытанне аб немагчымасці выканання такога патрабавання, супярэчнасці яго Канстытуцыі і Міжнароднаму пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах.

У сувязі з тым, што ў судзе стала канчаткова зразумела, што пастанова выканкама для вырашэння мірнага пікетавання, якая аспрэчваецца ў судзе, супярэчыць дзейснаму закону «Аб масавых мерапрыемствах», заяўнікі ўдакладнілі адзін з пунктаў сваіх пачатковых патрабаванняў. Яны папрасілі суд прызнаць, што гэтая пастанова дыскрымінацыйная, не заснаваная на законе, неправамерная і таму падлягае адмене. З гэтай пастановы выканкама і паказанняў зацікаўленага боку ў судзе сапраўды вынікае, што заяўка на пікетаванне Жодзінскім выканкамам наогул не разглядалася па сутнасці, а ў самой пастанове няма ні дазволу, ні забароны заяўленага мерапрыемства, што цалкам супярэчыць закону.

Такім чынам, 8 лістапада на працягу 2,5 гадзін у Жодзінскім судзе былі апытаныя запрошаныя ў суд сведкі, удакладняліся абставіны справы і патрабаванні заяўнікаў, далучаліся дакументы, задаваліся пытанні і заяўляліся дадатковыя хадайніцтвы. Наступнае паседжанне Жодзінскага суда ў справе прызначана на 12 лістапада.

Фота: ПЦ «Вясна»

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках