12 лiстапада 2024, aўторак, 22:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На «Дыванах Брэста» работніцы шыюць тэпці і падмятаюць лісце

16
На «Дыванах Брэста» работніцы шыюць тэпці і падмятаюць лісце

Работніцы дывановай фабрыкі распавялі аб працягу серыяла пад назвай «Мадэрнізацыя па-беларуску».

Раскройшчыца матэрыялавырабаў Галіна Марчук і кантралёрка гатовай прадукцыі Ніна Дака - тыя самыя работніцы ААТ «Дываны Брэста», дзякуючы якім уся краіна даведалася аб гаротным становішчы спраў на прадпрыемстве. Гэта яны не збаяліся павысіць голас на гарладзёра Сямашку, падалі грамадскасці свае разліковыя лісткі, ваявалі з адміністрацыяй прадпрыемства за падвышэнне заробкаў і паляпшэнне варункаў працы.

Як распавяла «Салідарнасці» Ніна Дака, на прадпрыемстве з 4 лістапада знаходзіцца кіраўнік «Беллегпрама» Міхаіл Сучкоў. Кажуць, пад яго кантролем праводзіцца фінансавая праверка, высвятляюць, куды пайшлі 47 млрд крэдыту, вылучанага фабрыцы на мадэрнізацыю пад гарантыі ўрада.

Сучкова жанчыны бачылі ў цэху.

- Вы да нас у госці? - запыталіся ў яго жанчыны.

- Назаўсёды! - кінуў кіраўнік «Беллегпрама» і пайшоў.

Са слоў суразмоўніцы, да 25 лістапада на прадпрыемстве зменіцца кіраўніцтва.

У чаканні пераменаў Ніна Дака шые тэпці з адкідаў вытворчасці. Такую працу далі кантралёру гатовай прадукцыі аздобнага цэха.

- Пледы не робім. Няма продажаў, - тлумачыць жанчына. - А тэпці карыстаюцца попытам.

Тым часам да разгрузкі складоў ААТ «Дываны Брэста» падключылі...ААТ «Віцебскія дываны».

- Я не ведаю, хто мае рацыю - хто вінаваты. Нашыя дываны ў іх добра збываюцца без рэкламы. Прададуць - прыедуць і зноў аўтамабіль загрузяць. Прадаюць у сеткі сваіх фірмовых крамаў, - распавядае Галіна Марчук. - Чула, што віцебскія маркетолагі дзівіліся, чаму ў нас няма продажаў. Абсталяванне самае найноўшае, дываны самай высокай якасці, а дываны не прадаюцца.

Жанчына кажа, што працай не загружаная:

- На маёй лініі дзень працуеш - тыдзень стаіш, і так ужо паўтара месяца. І ўявіце, начальства выдала загад - у выхадныя выйсці за двайную аплату (250 тысяч рублёў - мужчынам, 150 тысяч - жанчынам). Што ж гэта за гаспадар такі? Тыдзень стаім, а ў выходныя за двайную аплату выходзім!

На працы Галіна падмятае лісце.

- Спіна баліць ад сядзення. Гэта катаванне. Працоўны дзень здаецца годам. Мы гатовыя шмат працаваць, каб зарабіць. Адна надзея: калі «Дываны Брэста» аб'яднаюць з «Дыванамі Віцебска» - будзе ў нас парадак.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках