26 снежня 2024, Чацвер, 18:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пытанне экстрадыцыі Баўмгертнера вырашыцца «ў бліжэйшы час»

16
Пытанне экстрадыцыі Баўмгертнера вырашыцца «ў бліжэйшы час»

Працэдура экстрадыцыі кіраўніка «Уралкалію» Уладзіслава Баўмгертнера ў Расею выконваецца, у хуткім часе праблема будзе вырашаная.

Пра гэта заявіў кіраўнік МЗС Беларусі Уладзімір Макей.

«Па лініі нашых праваахоўных структур, па лініі генпракуратур выконваюцца адпаведныя міждзяржаўныя працэдуры, звязаныя з экстрадыцыяй дадзенага чалавека. Што тычыцца канкрэтнай даты выдачы, я не магу вам сказаць, але, наколькі мне вядома, усе неабходныя фармальнасці цяпер выкананыя, цяпер справа застаецца літаральна за невялікім», - сказаў Макей на прэс-канферэнцыі ў Маскве, адказваючы на пытанне «Інтэрфакса».

«Я перакананы, што ў бліжэйшы час гэтая праблема будзе абсалютна спакойна вырашаная менавіта ў прававым полі», - сказаў ён.

Як адзначыў Макей, на сустрэчы, якая прайшла са сваім расейскім калегам Сяргеем Лаўровым бакі дамовіліся, каб падобнага роду прыватныя праблемы не накладвалі негатыўны адбітак на супрацоўніцтва паміж дзвюма краінамі.

Баўмгертнер быў затрыманы ў Менску 26 жніўня, у дачыненні да яго ўзбуджаная крымінальная справа. 14 лістапада генпракурор Беларусі Аляксандр Канюк сказаў, што лічыць магчымай экстрадыцыю Баўмгертнера ў Расею.

Фота: РІА «Новости»

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках