12 лiстапада 2024, aўторак, 22:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Магілёўскі рабочы: Такая сітуацыя з заробкамі была перад развалам саюза

42
Магілёўскі рабочы: Такая сітуацыя з заробкамі была перад развалам саюза

На прадпрыемствах абласнога цэнтра няма грошай на зарплаты.

Работнікам «Строммашыны» яе выдаюць маленькімі часткамі, а на аплату крэдытаў і лекі прапануюць пазычаць пад распіску. Аванс рабочыя павінны былі атрымаць 5 лістапада. Замест пакладзеных 1-1,5 мільёнаў, людзям выдалі па 400 000 рублёў, піша мясцовы партал gorad.by.

«У жонкі на фабрыцы (на адной з магілёўскіх фабрык, паказваць якую інтэрв'юер не захацеў) - падобная сітуацыя, - распавядае рабочы завода. - Грошай у доме няма наогул. У суботу прыйшлося ўзяць у дачкі-студэнткі стыпендыю, каб купіць хлеба і малака».

Праблемы з выплатай зарплаты на заводзе пачаліся ў кастрычніку. Спачатку зарплату далі са спазненнем, а потым тэрміны выдачы грошай былі перанесеныя - кіраўніцтва змяніла ўмовы працоўнай дамовы.

Тым, у каго бязвыхадная сітуацыя, напрыклад, трэба плаціць крэдыт, кіраўніцтва прадпрыемства прапануе пазычаць грошы пад распіску. Па словах мужчыны, які працуе на «Строммашыне» больш 30-ці гадоў, такая сітуацыя на прадпрыемстве была тройчы.

«Пры Андропаве, калі саюз разваліўся, і цяпер, - кажа рабочы. - Усё вельмі падобна: грошай няма, моладзь звальняецца, на заводзе застаюцца толькі старыя, тыя, каму няма куды больш пайсці. Што будзе далей - невядома».

Праблемы з заробкамі ёсць і на іншых прадпрыемствах.

Як стала вядома 18 лістапада, зарплаты затрымліваюць не толькі на заводзе «Строммашына». Таксама ёсць праблемы на «Вяснянцы», «Магілаўжалезабетоне», «Магілёўскім рамонтным заводзе», іншых прадпрыемствах будаўнічага і аграпрамысловага комплексу, - піша mycity.by са спасылкай на ўпраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне гарвыканкама.

На планёрцы ў гарвыканкаме старшыня гарвыканкама Уладзімір Цумараў сказаў, што сітуацыя знаходзіцца пад асаблівым кантролем. Чыноўнік паабяцаў, што з кожным праблемным прадпрыемствам у асобнасці будзе прапрацаваны план па выхаду гэтай сітуацыі.

Напісаць каментар 42

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках