23 снежня 2024, панядзелак, 14:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Палітвязень Васьковіч зможа ўбачыць маці раз у год

3
Палітвязень Васьковіч зможа ўбачыць маці раз у год

Чарговае спатканне Яўгена Васьковіча з маці адбудзецца не раней студзеня наступнага года.

Адзін раз у год палітвязень, які адбывае пакаранне ў Магілёўскай турме, мае права на сустрэчу са сваякамі, прычым нават не доўгатэрміновую, а кароткую. Яго маці Рушанія Васьковіч паведаміла апошнія навіны пра сына, з якім нядаўна размаўляла па тэлефоне, паведамляе «Радыё Свабода».

«Тэлефанаваў у кастрычніку і лісты дасылаў, віншаваў з днём нараджэння, з днём маці. Быў у добрым настроі. Адвакат да яго ездзіла. Цяпер нармальна ўсё», - распавяла яна.

У 2011 годзе Яўген Васьковіч быў асуджаны за напад на будынак КДБ у Бабруйску. Шмат разоў ён трапляў у карцэр. Пазней з калоніі палітвязень быў пераведзены ў Магілёўскую турму як злосны парушальнік рэжыму. У студзені 2014 Яўген Васьковіч адбудзе толькі 3 гады з усяго тэрміну пакарання.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках