24 снежня 2024, aўторак, 20:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ад палітвязня Лобава ўжо месяц няма лістоў

4
Ад палітвязня Лобава ўжо месяц няма лістоў

Сваякі Эдуарда Лобава не выключаюць, што яго зноў кінулі ў карцэр.

Такое ўжо было на працягу года, прычым сам палітвязень пра гэта сваякам не паведамляў, перадае «Радыё Свабода».

«Даведалася ад Аляксандра Францкевіча, калі той выйшаў», - успамінае Марына Лобава актывіста, які сядзеў разам з Эдуардам Лобавым у івацэвіцкай калоніі.

«Хто ведае, чаму няма звестак. Мы ж многага не ведаем. Вунь, як сказаў Францкевіч, калі выйшаў, што быў у СІЗА. А мне Эдуард пра гэта нічога не казаў. Магчыма, не хоча мяне хваляваць. Пасля, калі ўжо спытала, чаму не паведаміў, то ён адказаў, што гэта не вельмі істотна, таму і не сказаў».

Калі дакладна яе сын сядзеў у карцэры, Марыне Лобавай невядома.

Маладафронтавец быў затрыманы разам з лідарам гэтай арганізацыі Змітром Дашкевічам амаль тры гады таму, напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў 2010 года. 24 сакавіка 2011 года яго асудзілі судом Маскоўскага раёна г. Менска паводле ч. 3 арт. 339 КК (асабліва злоснае хуліганства) да 4 гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах строгага рэжыму. Знаходзіцца ў калоніі №22 у Івацэвічах.

Адвакат Лобава Алена Аўсяннікава, выступаючы ў судовым працэсе заявіла, што злачыннае дзеянне павінна быць пацверджанае бясспрэчнымі доказамі і не можа будавацца на здагадках, а доказаў, якія пацвярджаюць бясспрэчнасць віны падсудных, у судзе не было прадстаўлена.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках