9 лiстапада 2024, Субота, 4:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Забастоўка на заводзе «Амкадор-Белвар»?

142
Забастоўка на заводзе «Амкадор-Белвар»?

Рабочыя пратэстуюць супраць затрымкі зарплаты і масавага скарачэння.

Пра гэта сайту charter97.org паведаміў адзін з работнікаў прадпрыемства.

«У нас затрымка па зарплаце. Невялікая, але ўсё ж мы да гэтага часу не атрымалі грошы за мінулы месяц. Рэалізацыі прадукцыі ніякай: за апошнія пару месяцаў на тэрыторыю прадпрыемства заехала толькі некалькі фур, але гэта кропля ў моры пры гадавым плане больш 200 тысяч мясарубак, прычым сумнеўнай якасці. Грошы, якія вылучае холдынг на незразумелай аснове, сыходзяць на пагашэнне пазык прадпрыемства, а заработнай платы няма, нават авансу няма. Кіраўніцтва прадпрыемства ўкладвае грошы ў касметычны рамонт карпусоў і «мадэрнізацыю», але пры гэтым скарачае работнікаў», - падкрэсліў ён.

Рабочы дадаў, што да канца года кіраўніцтва хоча скараціць 200 работнікаў.

«Скарачаюць ў асноўным цэхавых рабочых, чым заводаўпраўленне. У пятніцу рабочыя аднаго з цэхаў напісалі заяву ў прафсаюз, у якой апавясцілі, што ў панядзелак будзе забастоўка. Сёння да поўдня яны так і не пачалі працаваць. На сустрэчу з работнікамі прыйшлі старшыня прафсаюза прадпрыемства і намеснік генеральнага дырэктара, якія кармілі работнікаў абяцанкамі і байкамі, маўляў, усюды зараз дрэнна. Таксама сёння каля 20 чалавек падало заяву на выхад з афіцыйнага прафсаюза», - падкрэсліў супрацоўнік прадпрыемства.

Карэспандэнт сайта charter97.org звярнуўся да кіраўніцтва завода за афіцыйным каментаром.

«Усё гэта няпраўда. Сёння выдадуць зарплату. У нас да 25-га тэрмін», - сказаў начальнік аддзела кадраў.

Адзначым, прадстаўнікі ўладаў ужо заяўлялі пра тое, што «мадэрнізацыя» абернецца масавымі скарачэннямі на некаторых прадпрыемствах. У прыватнасці, з «Белшыны» збіраюцца звольніць трэць работнікаў. Пра гэта ішла размова падчас наведвання прадпрыемства прэм'ер-міністрам Міхаілам Мясніковічам 16 жніўня.

Пра масавыя звальненні ў гэтым годзе неаднаразова паведамлялі работнікі і іншых буйных прадпрыемстваў. Рабочыя «Гарызонта» паведамлялі сайту charter97.org пра тое, што з заводу звольненыя больш за сто чалавек.

У той жа час са шматлікіх прадпрыемстваў людзі сыходзяць па сваёй волі з-за нізкіх заробкаў. Супрацоўнік МАЗа пісаў пра тое, што ў канцы жніўня штодня завод пакідалі каля 12-15 чалавек. У асноўным, гэта выпускнікі вучылішчаў і тэхнікумаў, якія адпрацавалі на прадпрыемстве па размеркаванні. Рабочыя ў масавым парадку звальняліся і з Менскага трактарнага завода, не атрымаўшы абяцанай зарплаты. Кіраўніцтва прадпрыемства пры гэтым працягвала сцвярджаць, што праблем з рэалізацыяй прадукцыі няма.

Напісаць каментар 142

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках