Спікерка Сэйма Літвы на Еўрамайдане прызналася ў любові да ўкраінцаў
2- 26.11.2013, 21:35
- 12,364
Літва верыць у слушны выбар Украіны.
Пра гэта са сцэны Еўрапейскай плошчы ў Кіеве заявіла спікерка Сэйма Літвы Ларэта Граўжыненэ.
Як перадае карэспандэнт ЛІГАБізнесІнформ, спікерка павітала украінцаў, якія сабраліся на Еўрамайдан.
Яна падкрэсліла, што ганарыцца украінцамі і радая, што яны неабыякавыя да выбару сваёй краіны.
"Літва і далей гатовая быць мостам Украіны ў Еўразвяз", - сказала яна.
Сабраныя на плошчы людзі сталі скандаваць "дзякуй". Спікерка, у сваю чаргу, пачала скандаваць: "Украіна, Украіна!".
"Мы заклікаем вас аб'ядноўвацца дзеля вашай будучыні, дзеля дзяцей і ўнукаў. Літва верыць у слушны выбар Украіны. Усё будзе добра!" - заявіла яна.
"Я люблю вас, украінцы, я веру ў вас", - заявіла яна.
Нагадаем, ужо некалькі дзён ва Украіне працягваюцца пратэсты супраць адмовы краіны ад інтэграцыі з ЕЗ. Меркавалася, што пагадненне аб асацыяцыі Украіны з ЕЗ будзе падпісанае на саміце, які пройдзе ў Вільні ў чацвер і пятніцу. Аднак на мінулым тыдні Кіеў абвясціў, што адмаўляецца ад еўраінтэграцыі.
Фота: DELFI