16 снежня 2025, aўторак, 2:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Палякам раскажуць, чаму нельга гуляць з дыктатарам

3

У Варшаве адбудзецца канферэнцыя «Не гуляй з дыктатарам», прысвечаная байкоту ЧС у Менску і Алімпіядзе ў Сочы.

28 лістапада ў польскай сталіцы адбудзецца канферэнцыя «Не гуляй з дыктатарам», прысвечаная арганізацыі спартыўных мерапрыемстваў у недэмакратычных краінах, паведамляе сайт еўрадэпутата Марэка Мігальскага, (пераклад - charter97.org).

У лютым наступнага года пачнецца зімовая Алімпіяда ў Сочы, а ў траўні ў Менску пройдзе Чэмпіянат свету па хакеі. Зараз зручны час, каб вырашыць, ці павінны быць дыктатары арганізатарамі такіх спаборніцтваў, ці павінны лідары ЕЗ браць удзел у такога роду мерапрыемствах, ці мае нейкі сэнс байкот, якім чынам паўплываць на рашэнні спартыўных федэрацый.

Спецыяльным госцем канферэнцыі будзе адзін з лідараў расійскай апазіцыі, былы віцэ-прэм'ер Расеі, а цяпер дэпутат Яраслаўскай абласной Думы Барыс Нямцоў. У канферэнцыі таксама возьмуць удзел каардынатар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь», былы палітвязень Зміцер Бандарэнка, Марыя Пшэломец, журналістка канала TVP і аўтар праграмы «Studio Wschód», а таксама прафесар, эксперт і дыпламат Віктар Рос.

Мерапрыемства пачнецца ў 9:00 у прэс-цэнтры на вуліцы Фоксаль (Foksal) 3/5.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках