25 снежня 2024, Серада, 18:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Віталь Клічко: Януковіч гуляе не па правілах, а з правіламі

22
Віталь Клічко: Януковіч гуляе не па правілах, а з правіламі

Украінцы не дазволяць, каб Януковіч і яго сябрукі скралі ў іх будучыню.

«Януковіч выкарыстоўваў пагадненне з ЕЗ як разменную манету на перамовах з Крамлём. І ён ужо ўвёў у гульню гэты козыр, адмовіўшыся ад еўрапейскіх памкненняў і стратэгічных інтарэсаў свайго народа», - піша ў артыкуле для The Financial Times Віталь Клічко, лідар украінскай партыі УДАР. Што Януковіч атрымаў узамен? «Цяпер ён упэўнены, што абзавёўся фінансавымі сродкамі, якія гарантуюць яго палітычную будучыню», - сцвярджае Клічко.

Прыпыненне еўрапейскай інтэграцыі сарвала маску з рэжыму Януковіча, піша ён: гэта «картэль камерцыйных своекарыслівых інтарэсаў, які захапіў дзяржаўную пасаду і мяркуе, што палітычнае доўгажыхарства можна купіць, прадаўшы інтарэсы Украіны».

Цяпер перадвыбарчыя абяцанні Януковіча, які пакляўся палепшыць эканамічную сітуацыю, будуць «выбарча тычыцца толькі яго сябрукоў - бізнес-рэйдэраў з цеснымі палітычнымі сувязямі», прадракае Клічко. Разварот у адносінах з ЕЗ таксама азначае, што Януковічу не прыйдзецца адмаўляцца ад магчымасці маніпуляваць судовай сістэмай. Дзяржпаслугі застануцца неэфектыўнымі, захаваюцца карупцыя і «рэпрэсіўны падатковы рэжым», як выказваецца аўтар.

Нажаль, Януковіч і ў далейшым будзе гуляць з правіламі, а не па правілах, мяркуе Клічко, але заканчвае на аптымістычнай ноце: «Самы страшны «элемент палітычнага ўраўнення» на Украіне для Януковіча - 46 млн грамадзян краіны». Больш за 100 тыс. пратэстоўцаў выйшлі на вуліцы ў мінулыя выходныя.

«Украінцы не дазволяць, каб Януковіч і яго сябрукі скралі ў іх будучыню», - заключае аўтар.

Пераклад: Inopressa.ru

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках