25 снежня 2024, Серада, 7:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Януковіч адмовіўся падпісаць дамову з ЕЗ

104

Лідары краін ЕЗ не змаглі ўгаварыць прэзідэнта Украіны падпісаць дамову аб еўраінтэграцыі.

Прэзідэнт Літвы Даля Грыбаўскайтэ сказала, што Віктар Януковіч не пачуў аргументаў пра тое, якую карысць гэтыя дамовы далі новым дзяржавам-удзельніцам ЕЗ, піша ru.DELFI.lt.

Фото с сайта ru.DELFI.lt

«На жаль, пакуль здаецца, што гэтыя аргументы не дасягнулі ні вушэй прэзідэнта Украіны, ні яго думкі, і пакуль мы бачым, што пазіцыі яшчэ не змяніліся», - сказала прэзідэнт Літвы пасля сустрэчы кіраўнікоў ЕЗ і краін-удзельніц праграмы «Усходняе партнёрства».

Па словах Грыбаўскайтэ, прэзідэнт Украіны на сустрэчы спрабаваў прапанаваць трохбаковыя перамовы паміж ЕЗ, Украінай і Расеяй. Прадстаўнікі ЕЗ яшчэ раней такую прапанову адхілілі.

«Краіны-удзельніцы ў чарговы раз пачулі аргументы ад прэзідэнта Украіны. Большай часткай прэзідэнт Украіны казаў не пра дамову, не пра яе падпісанне, а пра эканамічныя праблемы, якія маюць месца зараз на Украіне і якія трэба вырашаць, хацеў, каб гэтыя праблемы вырашаліся разам і ЕЗ, і Расеяй, - сказала літоўскі прэзідэнт. - Усе краіны, асабліва 12 новых краін-удзельніц, выказаліся і паказалі на сваім прыкладзе, што азначаюць дамовы аб свабодным гандлі з Еўропай, і збліжэнне з Еўропай, і што за 15 гадоў 12 новых еўрапейскіх краін дасягнулі такога прагрэсу менавіта таму, што падпісалі такую дамову».

На мінулым тыдні ўрад Украіны спыніў перамовы аб падпісанні дамовы аб асацыяваным удзеле Украіны з ЕЗ, аргументуючы неабходнасцю ўмацоўваць гандаль з Расеяй.

І ўсё ж прэзідэнт Украіны вырашыў прыехаць на саміт у Вільню, што дало надзею, што ў апошнюю хвіліну ён можа падпісаць пагадненне.

Канцлер Германіі Ангела Меркель у чацвер вечарам у Вільні сказала, што дзверы ЕЗ заўсёды застаюцца адчыненымі для Украіны, нягледзячы на правал планаў падпісаць дамову ў пятніцу ў Літве.

Віншаванні ад ЕЗ у Вільні атрымалі Малдова і Грузія - у Вільні была дасягнутая канчатковая дамоўленасць адносна парафіравання дамоваў аб асацыяваным удзеле гэтых краін з ЕЗ. Падпісаць гэтыя дамовы намячаецца ў наступным годзе. Малдова ў Вільні таксама павінна забяспечыць сабе бязвізавы рэжым з ЕЗ.

Напісаць каментар 104

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках