5 лiстапада 2024, aўторак, 5:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ангела Меркель: Мы думаем пра беларусаў, якія пакутуюць ад дыктатуры

31
Ангела Меркель: Мы думаем пра беларусаў, якія пакутуюць ад дыктатуры

Канцлер ФРГ выказала салідарнасць з беларусамі і украінцамі.

Са слоў Ангелы Меркель, якая фактычна паставіла Украіну і Беларусь у адзін шэраг, эксперты ўжо ацанілі раптоўнае змяненне рыторыкі ў зносінах лідэраў ЕЗ з Віктарам Януковічам, перадае тэлеканал 24.ua.

«Мы думаем пра спадарыню Цімашэнку і пра ўсіх, хто на Украіне і Беларусі жывуць у цяжкіх палітычных умовах», - заявіла яна пасля завяршэння саміту «Усходняга партнёрства».

Ангела Меркель падтрымала беларускіх палітвязняў напярэдадні сустрэчы ў Вільні.

«З часу апошняй хвалі рэпрэсій пасля прэзідэнцкіх выбараў у снежні 2010 года палітычныя зняволеныя па-ранейшаму за кратамі. Грамадзяне, якія змагаліся за плюралізм у сваёй дзяржаве, былі кінутыя ў турму. Я маю на ўвазе, апроч іншага, Алеся Бяляцкага, лаўрэата Еўрапейскай прэміі правоў чалавека. Мы ўсе хочам, каб гэтыя людзі атрымалі магчымасць свабодна гаварыць і дзейнічаць» - заявіла яна 19 лістапада.

Канцлер параўноўвала Украіну з Беларуссю таксама ў траўні мінулага года ў разгар медыйнай кампаніі з крытыкай палітычных рэпрэсій ва Украіне напярэдадні «Еўра-2012».

Тады канцлер заяўляла, што «на Украіне і Беларусі людзі да гэтага часу пакутуюць ад дыктатуры і рэпрэсій».

На думку палітолага Андрэаса Умланда, рыторыка Меркель звязаная з раздражненнем ад Януковіча, які на працягу многіх месяцаў знясільваючых перамоваў праявіў сябе як абсалютна непрадказальны суразмоўца.

«Палітычны рэжым у Украіне пакуль іншы, чым у Беларусі. Але імідж Януковіча па ўзроўню негатыву набліжаецца да іміджу Лукашэнкі. Хоць Януковіч пакуль і не стаў такім дыктатарам як Лукашэнка, але дастаткова і таго, што ён гадамі водзіць Еўразвяз за нос», - тлумачыць Умланд.

Напісаць каментар 31

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках