25 снежня 2024, Серада, 8:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Улада пад пагрозай?

89
Улада пад пагрозай?

У наменклатуры ідуць працэсы, якія Лукашэнка ўважае за пагрозу сваёй уладзе.

Так палітычны аглядальнік Раман Якаўлеўскі пракамэнтаваў сайту charter97.org адстаўкі і перастаноўкі ў беларускім урадзе.

«Лукашэнка не дае нам сумаваць ужо другую пятніцу запар. Я нагадаю, што мінулае пятніцы раптам былі знятыя са сваёй пасады дзяржсакратар Рады бяспекі і старшыня Дзяржаўнага памежнага камітэту. Гэта было нечакана. І сёння таксама нечакана адбыліся кадравыя развязкі. Што да Барыса Батуры, то на працягу ўсёй сваёй кар'еры ён заўсёды ўважаўся аўтарытэтнай і прафесійнай асобай ў наменклатуры, і ў яе асяроддзі ён быў досыць папулярны. Паводле чутак, ягоная кандыдатура неаднаразова разглядалася на пасаду кіраўніка ўрада. І ў сувязі з гэтым я б не стаў звязваць ягонае сённяшні адхіленне ад пасады толькі з сітуацыяй на заводзе, які наведаў Лукашэнка. Я б не выключаў, што гэта нейкія прэвентыўныя захады ў дачыненні да 66-гадовага высокапастаўленага чыноўніка, каб не дапусціць ягонага з'яўлення на новай больш высокай пасадзе», - мяркуе аглядальнік

З нагоды зняцця з пасады Андрэя Тура, Якаўлеўскі адзначыў, што надоечы ў адміністрацыі Лукашэнкі з'явіўся новы намеснік кіраўніка Іваноў, які, мяркуючы з усяго, таксама звязаны з эканамічнай сфэрай.

«Туру 60 гадоў, і для пенсіі такога высокапастаўленага чыноўніка гэта мала. Зазвычай яны працуюць да 65 і нават больш, як, напрыклад, Рубінаў і Пракаповіч. Таму я думаю, што ён пайшоў не толькі праз праблемы ў эканоміцы, але таму што ў адміністрацыі былі нейкія паралелі з прызначэннем гэтага Іванова. З нагоды «астатняга папярэджання Кабякову» можна сказаць, што як кіраўнік адміністрацыі ён рабоце рады не дае, і гэта відавочна. Усё гэта ўвогуле сведчыць аб тым, што ў наменклатуры ідуць працэсы, якія аднаасобны кіраўнік разглядае як пагрозу сваёй уладзе. І наступная ахвяра ўжо абвешчаная - на 10 снежня прызначаная нарада, пасля якой будзе развязвацца пытанне з першым віцэ-прэм'ерам Уладзімірам Сямашкам. Гэта было шчыра сказана ўперамешку са словамі «турма», «кайданкі» і гэтак далей. Так што ўсё яшчэ ў наперадзе, і кожны тыдзень будуць вывешвацца новыя скальпы», - мяркуе палітычны аглядальнік.

Нагадаем, Лукашэнка адправіў сёння ў адстаўку намесніка кіраўніка сваёй адміністрацыі Андрэя Тура, кіраўніку адміністрацыі Андрэю Кабякову абвешчаная строгая вымова з астатнім папярэджаннем. Дыктатар таксама вызваліў ад займанай пасады старшыню Менскага аблвыканкама Барыса Батуру і старшыню канцэрна «Беллеспаперапрам» Аляксандра Пераслаўцава і прыстрашыў чыноўнікаў распачынаннем крымінальных спраў.

Напісаць каментар 89

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках