Перад налётамі на Еўрамайдан «Беркут» адседжваецца ў санаторыях
14- 13.12.2013, 11:22
- 15,955
Супрацоўнікі рэгіянальных падраздзяленняў «Беркута» пасяліліся ў санаторыях і базах адпачынку Пушчы-Водзіцы.
Пра гэта на сваёй старонцы ў Facebook паведаміў лідар КУПРа Сяргей Мельнічэнка.
«Па інфармацыі жыхароў Пушчы-Водзіцы, у гэты перыяд года санаторыі раней ніколі не функцыянавалі. Аднак, як стала вядома, у апошнія дні на тэрыторыі дзесяці санаторыяў засяліліся байцы розных падраздзяленняў МУС Украіны, у прыватнасці падраздзялення міліцыі спецыяльнага прызначэння «Беркут», - напісаў Мельнічэнка.
Паводле яго дадзеных, на тэрыторыі кожнага з санаторыяў знаходзіцца розная колькасць аўтобусаў (у сярэднім 5-15) як са службовымі, так і з грамадзянскімі нумарнымі знакамі розных рэгіёнаў, кожны з якіх месціць ад 20 да 50 чалавек. «Арыенціровачна ў тры гадзіны ночы на тэрыторыю аднаго з санаторыяў заехалі дванаццаць аўтобусаў са службовымі нумарнымі знакамі 05 рэгіёна (Данецк)», - паведаміў Мельнічэнка.
Паводле яго дадзеных, на тэрыторыі Пушчы-Водзіцы ў начны час удалося выявіць дзесяць санаторыяў і баз адпачынку, заселеных супрацоўнікамі міліцэйскіх спецпадраздзяленняў, піша ЛИГА.Новости.
Нагадаем, апазіцыя чакае ад уладаў на выходныя маштабныя правакацыі. Акрамя таго, ёсць інфармацыя, што ўлада мае намер арганізаваць 200-тысячны. Мітынг на Еўрапейскай плошчы 14 снежня.
Фота: facebook.com/kupr.melnychenko