31 снежня 2024, aўторак, 2:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Джон Макейн прыехаў на Еўрамайдан

35
Джон Макейн прыехаў на Еўрамайдан

У Кіеў прыбыў сябра сената кангрэса ЗША рэспубліканец Джон Макейн.

Ва ўкраінскай сталіцы сенатар сустрэўся з міністрам замежных спраў Украіны Леанідам Кожарам. «Падчас сустрэчы былі абмеркаваныя актуальныя пытанні ўкраінска-амерыканскіх стасункаў. Міністр замежных спраў адзначыў прыярытэтнасць еўраінтэграцыйнага курсу Украіны. Асобная ўвага была нададзена ўнутрыпалітычнай сітуацыі ў нашай дзяржаве», - адзначылі ва ўкраінскім МЗС.

Таксама Джон Макейн мае намер наведаць майдан Незалежнасці і сустрэцца з лідэрамі апазіцыі, перадае РБК-Украіна.

Масавыя акцыі прыхільнікаў еўраінтэграцыі ў Кіеве і іншых рэгіёнах Украіны пачаліся 21 лістапада пасля абвяшчэння урадам аб прыпыненні падрыхтоўкі Пагаднення аб асацыяцыі з ЕЗ, якое планавалася аформіць на саміце «Усходняга партнёрства» у Вільні.

Ўначы 30 лістапада ўлады жорстка разагналі мірны мітынг студэнтаў у цэнтры Кіева. На наступны дзень, 1 снежня, сотні тысяч ўкраінцаў выйшлі на мітынгі пратэсту ў Кіеве і рэгіёнах. Апазіцыя правяла Народнае веча на Майдане і абвясціла аб пачатку агульнанацыянальнай забастоўкі з патрабаваннем адстаўкі Кабінета міністраў і прэзідэнта.

11 снежня каля 01:00 ночы некалькі тысяч сілавікоў атачылі Еўрамайдан і пачалі штурм барыкад, устаноўленых вакол намётаў. Раніцай сілавікі прыпынілі наступ на пазіцыі апазіцыйных актывістаў. Камунальнікі ўвесь дзень прадоўжылі разбор барыкад на «зачышчаных» тэрыторыях, аднак далей у бок еўраактывістаў прасунуцца не змаглі.

Дзяржсакратар ЗША Джон Кэры выказаў «агіду» з нагоды пастановы ўладаў ўжыць сілу супраць мірнага пратэсту ў Кіеве. Штурм Еўрамайдана таксама асудзілі ўлады заходніх краін.

12 снежня Вашынгтон заявіў аб магчымым увядзенні санкцый супраць афіцыйнага Кіева.

Напісаць каментар 35

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках