29 снежня 2024, Нядзеля, 9:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Джон Макейн: Санкцыі супраць Януковіча ўвядуць хутка і аднадушна

12
Джон Макейн: Санкцыі супраць Януковіча ўвядуць хутка і аднадушна

Амерыканскі сенатар прагназуе, што ЗША прымуць пастанову максімальна аператыўна.

Чалец Рэспубліканскай партыі Джон Макейн прагназуе аднадушнае адабрэнне рэзалюцыі паводле Украіны з заклікам паважаць права людзей мірна выказваць свае погляды, піша «Украінская праўда».

«Рэзалюцыя заклікае паважаць права людзей негвалтоўным спосабам выказваць свае погляды. Мы падтрымаем іх намаганні ў кірунку дэмакратыі. І калі ўрад будзе і далей практыкаваць рэпрэсіі, павінны быць разгледжаны санкцыі - супраць асоб і арганізацый, якія вінаватыя ў злачынствах супраць чалавечнасці, якія парушаюць правы чалавека», - сказаў Джон Макейн.

Кажучы пра тое, якія шанцы мае рэзалюцыя, ён запэўніў: «Яна будзе адобрана - хутка і аднадушна».

Напярэдадні сенатар сустрэўся з лідарамі ўкраінскай апазіцыі. Падчас размовы з ім Віталь Клічко адзначыў, што Украіна перажывае важны гістарычны момант, які абумовіць далейшае развіццё дзяржавы - у бок дэмакратыі ці дыктатуры і «менавіта цяпер дзяржаве патрэбна рознабаковая падтрымка сяброў Украіны за мяжой», паведамляе прэс-служба партыі УДАР.

«Патрэбныя дзеянні і ціск на ўрад, якія б зрабілі немагчымым прымяненне сілы супраць мірных дэманстрантаў. Менавіта таму мы заклікаем урад ЗША ўвесці персанальныя санкцыі ў дачыненні да службовых асоб, вінаватых ва ўжыванні сілы супраць мірных дэманстрантаў», - заявіў Клічко.

Нагадаем, у цэнтры Кіева ўжо больш за тры тыдні працягваецца бестэрміновая акцыя прыхільнікаў еўраінтэграцыі Украіны. Адным з галоўных патрабаванняў яе ўдзельнікаў стала адстаўка ўрада і правядзенне датэрміновых выбараў. 15 снежня на 12:00 запланавана чарговае Народнае Веча на Майдане Незалежнасці.

На разгляд Сената ЗША 14 снежня ўнеслі рэзалюцыю аб санкцыях супраць прэзідэнта Украіны і яго атачэння. У той жа дзень сенатар Макейн наведаў Майдан Незалежнасці.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках