Палац Лукашэнкі: дзверы з пазалотай і элітны паркет
278- 17.12.2013, 11:25
- 185,644
Квадратны метр элітнага паркета ў рэзідэнцыі дыктатара абыйшоўся ў $2 тысячы.
Расейская кампанія «Янтарная прядь - паркет» клала паркет і ўсталёўвала дзверы ў Палацы Незалежнасці.
Пра гэта гаворыцца на сайце кампаніі.
Згодна з інфармацыяй «Янтарная прядь - паркет», агульная плошча паркетных работ склала 3600 кв. м. Кошт аднаго квадратнага метра такіх работ складае да 2 тысяч даляраў.
На сайце гаворыцца, што ў Палацы Незалежнасці мноства пакояў і залаў, толькі на першым паверсе не менш як 45 памяшканняў.
У новай рэзідэнцыі дыктатара знаходзяцца вялікі і малы банкетныя залы, універсальная зала, зала для ўрачыстых мерапрыемстваў і афіцыйных сустрэч, прэс-цэнтр, памяшканні для правядзення перамоваў і нарад, а таксама зала для ўзнагароджанняў.
Расейская кампанія таксама ўсталявала 260 дзвярэй у Палацы Незалежнасці. Паводле інфармацыі з сайта, вышыня 14 дзвярэй склала 4 м, а 6 з іх маюць вышыню больш за 4,3 м. Раскошныя драўляныя дзверы з разьбяным арнаментам упрыгожаныя пазалотай і плацінай.
Нагадаем, у новай рэзідэнцыі дыктатара таксама вісяць залатыя люстры. Яшчэ ў 2011 годзе для новай рэзідэнцыі Лукашэнкі былі замоўленыя залатыя люстры вядомага на ўвесь свет брэнда Faustig.