Мітынг за Януковіча: «Мы не дэбілы і не вар'яты» (Відэа)
87- 17.12.2013, 16:49
- 41,054
Прыхільнікі прэзідэнта Украіны з Днепрапятроўска ўпэўненыя, што ў ЕЗ робяць кансервы з чалавечага мяса.
Мітынг у падтрымку прэзідэнта Украіны Віктара Януковіча прайшоў у Днепрапятроўску.
Як паведамляе Цензор.НЕТ, на відэа карыстальніка youtube Alexsus555 прамоўца, які выступае пад штандарам Саюза савецкіх афіцэраў, кажа пра небяспеку еўраінтэграцыі і прапануе цэлы шэраг мерапрыемстваў, якія створаць умовы для росквіту Украіны.
Нагадаем, ва Украіне ўжо амаль месяц працягваюцца маштабныя акцыі пратэсту. Яны выкліканыя адмовай Кіева ад падрыхтоўкі да падпісання пагаднення аб асацыяцыі з ЕЗ за тыдзень да яго меркаванага тэрміну і абвяшчэннем аб актывізацыі сувязяў з Расеяй. Найбольш шматлікія дэманстрацыі прайшлі ў сталіцы краіны. На гэтым фоне апазіцыянеры западозрылі Віктара Януковіча ў тым, што ён рыхтуецца падпісаць з Расеяй пагадненне аб уступленні ў Мытны саюз. Удзельнікі шматтысячнага мітынгу, які прайшоў на Майдане Незалежнасці ў Кіеве 15 снежня, «рашуча перасцераглі» прэзідэнта ад гэтага кроку. Разам з акцыямі апазіцыі праходзяць і мітынгі прыхільнікаў прэзідэнта Украіны.