28 снежня 2024, Субота, 4:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Цімашэнка: Адстаўка Януковіча - адзіны выхад для Украіны

25
Цімашэнка: Адстаўка Януковіча - адзіны выхад для Украіны

Былая прэм'ер-міністр Украіны заклікала да датэрміновых выбараў прэзідэнта.

Адзіным выхадам з сітуацыі, якая ва склалася ва Украіне, з'яўляецца неадкладнае мірнае адхіленне Віктара Януковіча ад улады канстытуцыйным шляхам на аснове волі народа. Пра гэта гаворыцца ў заяве Юліі Цімашэнка, якую апублікаваў яе абаронца Сяргей Уласенка каля ЦКБ №5 у Харкаве, піша gazeta.ua.

«Калі мы адкладзём гэтую справу, да 2015 года, мы страцім Украіну. Я яшчэ раз паўтараю, што ў 2015 годзе не будзе сумленных прэзідэнцкіх выбараў, гэтак жа, як іх не было на 5 праблемных акругах у мінулую нядзелю. Януковіча трэба мірна і канстытуцыйна адхіляць зараз, а потым мяняць усю сістэму ўлады, падпісваць Пагадненне з ЕЗ і рабіць іншыя карысныя рэчы», - гаворыцца ў заяве.

Экс-прэм'ер заклікае ўсіх, хто гатовы змагацца за ўкраінскую незалежнасць, дамагацца датэрміновых выбараў прэзідэнта.

«Я звяртаюся да ўсіх, хто гатовы змагацца за нашу ўкраінскую незалежнасць, супраць пагрозы неакаланіялізму і дыктатур, якія перад намі ўсталі. Падымайцеся шматмільённай арміяй у поўны рост, і стаўце перад Януковічам адну ўмову - правядзенне неадкладных датэрміновых выбараў прэзідэнта Украіны па народнай ініцыятыве, і ўсімі законнымі спосабамі дамагайцеся іх правядзення», - гаворыцца ў заяве.

Нагадаем, ва Украіне ўжо амаль месяц працягваюцца маштабныя акцыі пратэсту. Яны выкліканыя адмовай Кіева ад падрыхтоўкі да падпісання пагаднення аб асацыяцыі з ЕЗ за тыдзень да яго меркаванага тэрміну і абвяшчэннем аб актывізацыі сувязяў з Расеяй. Найбольш шматлікія дэманстрацыі прайшлі ў сталіцы краіны.

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках