26 снежня 2024, Чацвер, 15:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Андрэй Саннікаў: Украіну ў Еўропу павядуць новыя лідары

47
Андрэй Саннікаў: Украіну ў Еўропу павядуць новыя лідары

Лідар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» звярнуўся да ўкраінцаў.

Прыводзім тэкст звароту, атрыманага рэдакцыяй charter97.org, цалкам:

«Браты-украінцы!

Сёння ўвесь свет і мільёны беларусаў з надзеяй глядзяць на вас і жадаюць вам перамогі. Вы выйшлі на вуліцы для таго, каб адстаяць сваю свабоду, сваё права на выбар еўрапейскай будучыні для Украіны. Без Украіны, таксама як без Беларусі, Еўропа не можа лічыцца поўнай. Еўрапейскі звяз - гэта адзінае ў свеце аб'яднанне краін, у якіх на першым месцы знаходзяцца дэмакратыя і правы чалавека.

Права быць еўрапейцамі дадзена ўкраінцам па нараджэнні, і ніякі кіраўнік не можа гэтым правам гандляваць.

Ўлада, якая не лічыцца з меркаваннем свайго народа, трымае ў турмах сваіх палітычных апанентаў, не можа быць еўрапейскай. Гульні з дыктатарамі і аўтакратамі ні да чаго добрага не прыводзяць.

Украіну ў Еўропу павядуць новыя праеўрапейскія лідары, для якіх выбар народа з'яўляецца святым.

Свабоду Юліі Цімашэнцы!

Свабоду палітвязням Украіны і Беларусі!

За вашу і нашу свабоду!

Андрэй Саннікаў
каардынатар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь»
кандыдат у прэзідэнты на выбарах 2010 года
былы палітвязень
.

Напісаць каментар 47

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках