24 снежня 2024, aўторак, 5:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кім Чэн Ын папярэдзіў Сеул аб сваёй бязлітаснасці

68
Кім Чэн Ын папярэдзіў Сеул аб сваёй бязлітаснасці

Кіраўніцтва Паўночнай Карэі накіравала факс у Сеул.

У ім сказана, што КНДР можа ў кожны момант і без папярэдняга паведамлення нанесці «бязлітасны ўдар» па Паўднёвай Карэі, піша The Independent.

Такім чынам Пхеньян адрэагаваў на дэманстрацыю, якая адбылася ў Сеуле 17 снежня - у дзень смерці папярэдняга кіраўніка КНДР Кім Чэн Іра. Як вынікае з тэксту ліста, паўночнакарэйскае кіраўніцтва знервавала тая акалічнасць, што падчас дэманстрацыі былі спалены пудзілы лідараў КНДР, уключна з цяперашнім кіраўніком дзяржавы - Кім Чэн Ынам, піша Lenta.ru.

Паўднёвая Карэя ўжо заявіла, што будзе жорстка рэагаваць на правакацыі з Поўначы, калі яны рушаць услед. У адказным факсе ў Пхеньян жыхарам поўначы паабяцалі «жорсткае пакаранне» за кожны напад.

Разам з тым, прадстаўнік міністэрства абароны Паўднёвай Карэі заявіў, што, паводле ягоных звестак, падстаў для моцнай занепакоенасці цяпер няма, паколькі войскі КНДР нясуць дзяжурства ў звычайным рэжыме, не выяўляючы прыкмет павышэння боегатоўнасці.

Паміж кіраўнікамі дзвюх Карэй адсутнічае тэлефонная сувязь, не працуе і электронная пошта. Адзіным сродкам камунікацыі паміж імі застаецца факс.

Паўночная Карэя рэгулярна выступае з пагрозамі ў дачыненні да Паўднёвай Карэі, ЗША і Японіі. Пераважная большасць гэтых пагроз, аднак, застаецца толькі словамі.

Напісаць каментар 68

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках