«Стоп-падатак» у Баранавічах (Відэа)
52- 20.12.2013, 22:54
- 49,976
Баранавіцкія аўтамабілісты падтрымалі акцыю пратэсту супраць увядзення падатку на аўто.
На працягу 10 хвілін аўтамабілі, якія праязджалі па плошчы Леніна, сігналілі і ехалі з уключанай «аварыйкай». Спыніўся толькі адзін аўтамабіль - кіроўца разгарнуў машыну бокам і тым самым заблакаваў рух на сваёй і сустрэчнай паласе, піша intex-press.by.
Нагадаем, акцыя «Стоп-падатак» супраць увядзення збору на аўто прайшла сёння ў гарадах Беларусі. Самая шматлікая акцыя была ў Менску.