26 снежня 2024, Чацвер, 20:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінская апазіцыя склікае «Народнае веча»

11
Украінская апазіцыя склікае «Народнае веча»

Маштабная акцыя пройдзе на Майдане незалежнасці ў Кіеве заўтра.

Лідары трох апазіцыйных сіл - Арсень Яцэнюк, Віталь Клічко і Алег Цягнібок - заклікалі ўкраінцаў у нядзелю, 22 снежня, прыйсці на «Народнае Веча». Пра гэта гаворыцца ў сумеснай заяве «Бацькаўшчыны», УДАРа і «Свабоды», паведамляе прэс-служба «Бацькаўшчыны».

«Уся краіна бачыла цынічнае інтэрв'ю прэзідэнта Віктара Януковіча. Уся краіна чула цынічную справаздачу генпракурора Віктара Пшонкі. І ўся краіна зрабіла выснову, што яны жывуць у іншай дзяржаве - там, дзе няма праблем і коркаў, дзе ніхто не мае ўласнага меркавання, а жорсткі разгон мірных дэманстрантаў з дубінкамі і арыштамі - гэта «нязначнае перавышэнне паўнамоцтваў» і «нейтралізацыя купкі правакатараў», - гаворыцца ў заяве.

Лідары апазіцыі ўпэўненыя, што Януковічу варта зноў нагадаць, што ўкраінцы ёсць.

«Мы - людзі, якія хочуць зменаў, адчуваюць сябе грамадзянамі, а не рабамі, хочуць жыць, а не існаваць. Мы ўсе выйдзем на Майдан Незалежнасці а 12.00 у нядзелю, каб паказаць, што нас мільёны, і ігнараваць нас не варта»- заявілі яны.

На сцэне Еўрамайдана ў нядзелю выступяць гурты ТНМК, Мотар'рола, KOZAKsystem, Гайдамакі, Ролекс, а таксама выканаўцы Тарас Чуба, Марыя Бурмака і іншыя.

Масавыя акцыі прыхільнікаў еўраінтэграцыі ў Кіеве і іншых рэгіёнах Украіны пачаліся 21 лістапада пасля аб'яўленні ўрадам аб прыпыненні падрыхтоўкі Пагаднення аб асацыяцыі з ЕЗ, якое планавалася аформіць на саміце «Усходняга партнёрства» ў Вільні. Улады краіны некалькі разоў спрабавалі спыніць іх сілавымі метадамі, зачысціўшы Майдан Незалежнасці ад намётаў і актывістаў апазіцыі. Але людзі застаюцца ў цэнтры Кіева, а акцыі працягваюцца ўжо другі месяц.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках