9 лiстапада 2024, Субота, 4:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рабочых БМЗ папрасілі пачакаць з павышэннем зарплаты

11
Рабочых БМЗ папрасілі пачакаць з павышэннем зарплаты

Рабочыя імкнуцца ў што б там ні стала звольніцца і з'ехаць на заробкі ў суседнюю Расею.

Кіраўніцтва прадпрыемства паабяцала стварыць да канца 2014 года 1150 новых працоўных месцаў. Беларускі металургічны завод, гігант чорнай металургіі, папесціў простых рабочых пераднавагодняй прэміяй, выдаўшы на душу па Br500 тысяч, піша camarade.biz.

«Проста смешна! - кажуць рабочыя. - Гэтая сума нават не дажыве да Новага года. Яе хопіць толькі на тое, каб тры разы схадзіць у краму за прадуктамі на вечар».

Між тым, рабочых стараюцца супакоіць: маўляў, скончыцца рэканструкцыя печы, атрымаеце павышэнне да зарплаты. Чакаць засталося не доўга, трэба толькі «пацярпець да лютага-сакавіка».

«А церпім мы ўжо два гады, - кажа рабочы Уладзімір. - І пакуль начальнікі грабуць у месяц па 80 мільёнаў, у многіх зарплата трымаецца на ўзроўні трох».

Кіраўніцтва прадпрыемства, між тым, зусім не саромеючыся сваіх заробкаў, не губляецца, і да канца наступнага года плануе зрабіць сапраўдны прарыў, запусціўшы новую вытворчасць і стварыўшы новых 1150 працоўных месцаў.

«З улікам аб’ектаў, якія ўводзяцца ў строй, да канца 2014 года каля 1150 жыхароў Жлобіншчыны і бліжэйшых раёнаў змогуць працаўладкавацца на прадпрыемства, што значна павялічыць яго колькасць да 13 тысяч чалавек. Набор на некаторыя вакансіі ужо ажыццяўляецца», - паведамляе прэс-служба БМЗ.

Гаворка ідзе пра мадэрнізацыю сталеплавільных установак, пра якія ўжо два гады не перастаюць рапартаваць афіцыйныя СМІ. На абноўленую вытворчасць, як паведамляецца, спатрэбіцца не менш за 130 чалавек. Але самым маштабным у плане ўкамплектавання штата БМЗ называецца праект драбнасортна-драцяной вытворчасці. Усё па той жа інфармацыі прэс-службы, фармаванне калектыву новага сортапракатнага цэха на БМЗ пачнуць ужо ў першым паўгоддзі 2014 года. А пакуль на аб'екце актыўна ідуць будаўнічыя і мантажныя работы, у штаце самага маладога цэха значацца ўсяго 12 чалавек.

«Выклікаюць пэўные здзіўленне намеры кіраўніцтва заняць у вытворчасці 1150 новых супрацоўнікаў, - кажа адзін з брыгадзіраў прадпрыемства Анатоль. - Бо ўжо сёння на завод бяруць павальна ўсіх. Паколькі рабочая сіла ўсё больш з'язджае ў Расею, на завод працаўладкоўваюцца нават тыя, хто ніколі не працаваў па спецыяльнасці, і не мае працоўных кніжак».

Анатоль дадае, што для таго, каб звольніцца з прадпрыемства, шмат хто пайшоў на хітрасць, памяняўшы ў пашпарце месца рэгістрацыі. Напрыклад, рэгістраваліся ў суседнім Рагачоўскім або Буда-Кашалёўскім раёнах.

«Па-іншаму ніяк не звольніцца, кантракт ёсць кантракт», - кажа брыгадзір.

Што ж тычыцца фактаў павальнага працаўладкавання на завод людзей з вуліцы, кажа Анатоль, то раней такога ўявіць сабе было немагчыма: трапіць ва «ўсяе металургічную мясціну» можна было толькі па блаце.

«А сёння на вытворчасць бяруць учорашніх студэнтаў, якія паняцця не маюць, што такое БМЗ, хоць і сканчаюць металургічны каледж. Бо тэорыя - гэта зусім іншая справа, чым штодзённая праца на вытворчасці», - кажа ён.

Усе гэтыя факты сведчаць толькі аб адным: прадпрыемства, якое раней не ведала праблем з грашыма і працоўнай сілай, сёння ўсё больш ідзе на дно. І ужо сапраўды здарыцца цуд, калі ў новым годзе Беларусь выскачыць са штаноў і пераплюне па эканамічным росце Кітай, а БМЗ нарэшце пераадолее цяжкі перыяд мадэрнізацыі і пацешыць людзей новымі заробкамі.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках