Януковіч падпісаў закон аб амністыі ўдзельнікаў Евромайдану
21- 23.12.2013, 19:35
- 18,072
Законапраект прадугледжвае вызваленне ўсіх удзельнікаў акцый пратэсту, якія раней былі арыштаваныя.
Прэзідэнт Украіны Віктар Януковіч падпісаў Закон «Аб ліквідацыі негатыўных наступстваў і недапушчэнні пераследу і пакарання ў сувязі з падзеямі, што мелі месца падчас правядзення мірных сходаў» пасля атрымання яго ад Вярхоўнай Рады. Пра гэта паведаміў кіраўнік адміністрацыі прэзідэнта Украіны Сяргей Лёвачкін.
З ягоных слоў, названы Закон падпісаны кіраўніком дзяржавы ў рэдакцыі, якая паступіла ў адміністрацыю, піша «Цензор.нет».
Пасля падпісання прэзідэнтам Закон «Аб ліквідацыі негатыўных наступстваў і недапушчэнні пераследу і пакарання з нагоды падзей, якія мелі месца падчас правядзення мірных сходаў» накіраваныя для апублікавання, паведаміў ён.
19 снежня Рада падтрымала апазіцыйны законапраект аб амністыі ўдзельнікаў Евромайдану. Законапраект прадугледжвае вызваленне ўсіх удзельнікаў акцый пратэсту, якія раней былі арыштаваныя. Пры гэтым закон не вызваляе ад адказнасці «Беркут» і тых, хто аддаваў ім загады.
Масавыя акцыі прыхільнікаў еўраінтэграцыі ў Кіеве ды іншых рэгіёнах Украіны пачаліся 21 лістапада пасля абвяшчэння ўрадам аб прыпыненні падрыхтоўкі Пагаднення аб асацыяцыі з ЕЗ, якое планавалася аформіць на саміце «Усходняга партнёрства» ў Вільні. Улады краіны некалькі разоў спрабавалі спыніць іх сілавымі метадамі, зачысціўшы Майдан Незалежнасці ад намётаў і актывістаў апазіцыі. Тым не менш, людзі застаюцца ў цэнтры Кіева, а акцыі працягваюцца ўжо другі месяц.
Фота: dw.de