28 снежня 2024, Субота, 21:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Леанід Злотнікаў: $2 мільярды беларускім уладам недастаткова

27
Леанід Злотнікаў: $2 мільярды беларускім уладам недастаткова

Менск будзе прыцягваць новыя запазычанні.

2 мільярды даляраў, вылучаных Расеяй некалькі дзён назад, відавочна недастаткова на пакрыццё розных беларускіх дэфіцытаў. Пра гэта заявіў эканаміст Леанід Злотнікаў, пішуць Беларускія навіны»«.

«Там толькі ўрад павінен больш трох мільярдаў. А яшчэ застаюцца прадпрыемствы, яны купляюць валюту. Банкі таксама купляюць валюту, таму што, каб утрымаць пад кантролем курс, Нацбанк павінен прадаваць. Грошы патрэбныя не толькі для аплаты пазыкаў дзяржавы, але і для інтэрвенцыі на рынку, інакш можа і дэвальвацыя адбыцца. Калі ўлічыць суму вяртання пазыкаў і хоць бы чаканае сальда цяперашняга рахунку аплатнага балансу, за год трэба аддаць 10-11 млрд даляраў».

Такім чынам, эканаміст прагназуе, што ўлада будзе яшчэ прыцягваць запазычанні.

«Пра гэтага ужо абвешчана: на сусветным рынку аблігацыі на 800 мільёнаў, усярэдзіне краіны — 800-900 мільёнаў. І гэтага таксама будзе недастаткова для забеспячэння таго прытоку валюты, які неабходны», - сказаў Леанід Злотнікаў.

Нагадаем, 25 снежня на паседжанні Дзяржрады Расеі і Беларусі Ўладзімір Пуцін паабяцаў вылучыць Беларусі крэдыт у 2 мільярды даляраў.

«Урад Расейскай Федэрацыі прыняў пастанову садзейнічаць нашым калегам у сувязі з тым, што адбываецца на сусветных рынках, і падаць рэспубліцы Беларусь дадатковыя пазыковыя сродкі ў 2014 годзе ў аб'ёме да 2 мільярдаў даляраў», - заявіў ён.

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках