25 снежня 2024, Серада, 4:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусы едуць на Еўрамайдан

51
Беларусы едуць на Еўрамайдан

Беларусы на аўтобусе адпраўляюцца ў Кіеў, каб падтрымаць удзельнікаў Еўрамайдана.

Беларуская юрыстка Дар'я Каткоўская шукала, ці не едзе хто-небудзь з Менска на выхадныя ў Кіеў падтрымаць украінцаў на Еўрамайдане, і не мог бы ўзяць дадаткова двух чалавек, а знайшла цэлы аўтобус.

«Я шукала спадарожную машыну, а знайшоўся цэлы аўтобус. Людзі, якія пажадалі застацца невядомымі, прапанавалі бясплатна аўтобус, у якім 40 чалавек можа паехаць на выхадныя ў Кіеў», - паведаміла «Радыё Свабода» Дар'я Каткоўская.

З яе слоў, за дзве гадзіны ў паездку запісалася 30 чалавек. На 12:30 заставалася свабоднымі яшчэ 10 месцаў.

«Хочуць ехаць простыя людзі. Ніхто з партыйных лідараў не запісваўся. Магчыма, што нехта хоча патрапіць на канцэрт «Ляпіса Трубяцкога», які ў суботу запланаваны ў Кіеве. Але вядома, што асноўная маса - гэта тыя, хто хоча ўзяць удзел у акцыі пратэсту на Майдане Незалежнасці. Ніякіх затрыманняў мы не баімся. У пятніцу паедзем, у нядзелю ўвечары вернемся», - сказала Дар'я Каткоўская.

Нагадаем, 30 лістапада, каля 4 раніцы, «Беркут» сілай зачысціў Майдан Незалежнасці ад мітынгоўцаў, якія выступалі супраць не падпісання пагаднення аб асацыяцыі з Еўразвязам. За медыцынскай дапамогай звярнулася 35 чалавек. 7 з іх шпіталізаваныя.

Днём 30 лістапада тысячы ўкраінцаў самаарганізаваліся і выйшлі на Міхайлаўскую плошчу, каб выказаць свой пратэст супраць сілавога разгону мірнага мітынгу.

1 снежня ў Кіеве адбылося Веча, арганізаванае апазіцыяй, на якое выйшла некалькі соцень тысяч чалавек.

Пазней пратэстоўцы занялі частку будынка Кіеўскай гарадской адміністрацыі і Дом прафсаюзаў. У той жа дзень на вуліцы Банкавая каля адміністрацыі прэзідэнта адбылася сутычка паміж сілавікамі і невядомымі правакатарамі.

Учора Вярхоўнай Радзе Украіны не ўдалося адправіць у адстаўку ўрад, як таго патрабавала апазіцыя. У адказ дэманстранты заблакавалі яшчэ шэраг дзяржаўных устаноў, у тым ліку, рэзідэнцыю Януковіча.

Напісаць каментар 51

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках