24 лiстапада 2024, Нядзеля, 20:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Генпракуратура Расеі заявіла пра новыя справы супраць Хадаркоўскага

28
Генпракуратура Расеі заявіла пра новыя справы супраць Хадаркоўскага

Супраць Міхаіла Хадаркоўскага расследуецца некалькі новых крымінальных спраў.

Пра гэта заявіў «Інтэрфаксу» намеснік генеральнага пракурора РФ Аляксандр Звягінцаў.

Па словах Звягінцава, гэтыя справы маюць добрую судовую перспектыву. Што гэта за справы, намеснік генпракурора не ўдакладніў.

Абароне пра гэта нічога не вядома. Як падкрэсліў адвакат Хадаркоўскага Вадзім Клюўгант, ён не ведае, чым зараз займаецца следчая група па справе «ЮКАСа», створаная яшчэ ў 2003 годзе.

У апошні час у рамках расследавання «мацярынскай» справы «ЮКАСа», з якой былі вылучаныя ўсе шматлікія справы ў дачыненні да супрацоўнікаў кампаніі, праводзіліся ператрусы і допыты эканамістаў і правазнаўцаў, піша Lenta.ru.

Як лічаць следчыя, эксперты на грошы Хадаркоўскага рыхтавалі заключэнне аб другім прысудзе былому кіраўніку «ЮКАСа». Эксперты сцвярджалі, што не атрымлівалі грошай за аналіз прысуду, які яны выконвалі па замове прэзідэнцкага Савета па правах чалавека. Правесці экспертызу прасіў тагачасны прэзідэнт РФ Дзмітрый Мядзведзеў.

Так званая «мацярынская» справа «ЮКАСа», распачатая ў 2003 годзе, да гэтага часу не закрытая. У 2010 годзе, падчас разгляду ў судзе «другой справы «ЮКАСа», абарона Хадаркоўскага заявіла, што іх кліента могуць абвінаваціць у здзяйсненні новых злачынстваў. Тады прадстаўнік Следчага камітэта РФ Уладзімір Маркін сказаў, што ў заяве адвакатаў навіны няма. Ён адзначыў, што асноўная справа не закрытая і абвінавачванне па ёй нікому не прад'яўлена. У 2009 годзе прэм'ер-міністр РФ Уладзімір Пуцін заяўляў, што кіраўнік службы бяспекі «ЮКАСа» Аляксей Пічугін, прысуджаны да пажыццёвага зняволення за забойства, дзейнічаў «у інтарэсах і па ўказанні сваіх гаспадароў».

З асноўнай справы былі вылучаныя абедзьве справы супраць Міхаіла Хадаркоўскага і былога кіраўніка «МЕНАТЭПА» Платона Лебедзева. Яны ўтрымліваюцца пад вартай з 2003 года. Зараз бізнесмены адбываюць свой тэрмін за эканамічныя злачынствы. У адпаведнасці з другім прысудам, які быў вынесены ў канцы 2010 года, Лебедзеву засталося адбыць 145 дзён, а Хадаркоўскаму - 260 дзён.

Фота: РІА «Новости»

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках