24 лiстапада 2024, Нядзеля, 21:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Узброеныя сілавікі праніклі ў штаб Еўрамайдана

21

Інцыдэнт адбыўся ў 5 гадзін раніцы.

У Штабе нацыянальнага супраціву, які размешчаны ў Доме прафзвязаў на Майдане Незалежнасці, затрымалі двух міліцыянтаў, апранутых у грамадзянскую вопратку. Адзін з іх дакладна быў узброены пісталетам, паведамляе gazeta.ua.

Разам з тым, там, дзе стаіць ахова на вуліцы Банкавай каля адміністрацыі прэзідэнта, быў зафіксаваны факт прыязных адносін паміж прадстаўнікамі народнай варты і праваахоўнікамі.

Інцыдэнты, звязаныя з пранікненнем правакатараў у супрацьстаянне дэманстрантаў і ўладаў у сталіцы Украіны, пачасціліся ў апошнія дні.

Учора ўдзельнікі Еўрамайдана выкрылі міліцыянта, які выдаваў сябе за актывіста апазіцыі з Луганска. Напярэдадні ноччу мітынгоўцы ў Кіеве затрымалі яшчэ двух падазроных мужчын. Дэманстранты, як і ў апісаным вышэй выпадку, упэўненыя, што гэта правакатары. У маладых людзей знайшлі пісталеты, спісы выдаткаў мітынгоўцаў і пропускі ў штаб Еўрамайдана.

Маладых людзей перадалі ў рукі міліцыі.

Акцыі пратэсту супраць зрыву еўраінтэграцыі праходзяць ва Украіне другі тыдзень. Актыўны ўдзел у іх бяруць і прадстаўнікі беларускіх апазіцыйных арганізацый. Пратэсты набылі масавы і бесперапынны характар пасля 30 лістапада, калі «Беркут» сілай зачысціў Майдан Незалежнасці ад мітынгоўцаў.

Ужо днём 30 лістапада тысячы ўкраінцаў самаарганізаваліся і выйшлі на Міхайлаўскую плошчу, каб выказаць свой пратэст супраць сілавога разгону мірнага мітынгу. На наступны дзень у Кіеве сабралася Народнае веча, арганізаванае апазіцыяй, на якое выйшла некалькі соцень тысяч чалавек. Пратэстоўцы занялі частку будынка Кіеўскай гарадской адміністрацыі і Дом прафзвязаў.

Вярхоўнай Радзе Украіны не ўдалося адправіць у адстаўку ўрад, як таго патрабавала апазіцыя. У адказ дэманстранты заблакавалі яшчэ шэраг дзяржаўных устаноў, у тым ліку, рэзідэнцыю Януковіча.

4 снежня ўдзельнікі акцыі заявілі, што пачнуць кругласутачнае пікетаванне адміністрацыі прэзідэнта, калі прэзідэнт на працягу двух дзён не выканае патрабаванні апазіцыі: адстаўка Кабміна, вызваленне палітвязняў, датэрміновыя прэзідэнцкія і парламенцкія выбары.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках