Лукашэнка выхваляецца новай рэзідэнцыяй
70- 9.12.2013, 15:28
- 63,016
Па словах дыктатара, над стварэннем Палаца Незалежнасці працавалі ўнікальныя беларускія майстры.
Узнагароджанне дзяржаўнымі ўзнагародамі і дзяржпрэміямі Беларусі 2012 года заслужаным людзям краіны адбылося ў Палацы незалежнасці - новай рэзідэнцыі беларускага дыктатара.
Пра гэта паведамляе прэс-служба Лукашэнкі.
Падчас узнагароджання беларускі кіраўнік адзначыў «немалы ўклад творчых работнікаў у стварэнне ўнутранага ўбрання і афармлення Палаца Незалежнасці».
«Я спяшаўся яго ўвесці ў строй, каб усе кіраўнікі дзяржаў, пабываўшы тут, тым самым прызналі незалежнасць нашай дзяржавы дэ-факта і пасадзілі тут дрэўцы», - сказаў ён.
Па словах кіраўніка, над стварэннем Палаца Незалежнасці працавалі ўнікальныя беларускія майстры.
«І тут паўсюль праца творчага чалавека. Гэта ўкладанне ў гэтых людзей. Яны ў нас павінны ў краіне зарабляць і ствараць найвышэйшага ўзору аб'екты, каб мы маглі імі ганарыцца», - заявіў Лукашэнка.
Нагадаем, у новай рэзідэнцыі дыктатара ёсць зімовы сад, 3D-кінатэатр і верталётная пляцоўка, а залы ўпрыгожваюць залатыя люстры.