24 лiстапада 2024, Нядзеля, 19:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Любоў Кавалёва - «Чалавек года» Віцебска

32
Любоў Кавалёва - «Чалавек года» Віцебска

Маці расстралянага Уладзіслава Кавалёва да гэтага часу не спыняе змагацца за гонар свайго сына.

Яна лічыць Уладзіслава Кавалёва і Змітра Канавалава несправядліва асуджанымі, патрабуе вярнуць ёй цела расстралянага сына ці хаця б указаць месца яго пахавання, і выступае за адмену смяротнага пакарання ў Беларусі, пішуць «Народныя навіны Віцебска».

У сваёй барацьбе за жыццё сына маці прайшла ўсе магчымыя інстанцыі ў Беларусі, неаднаразова звярталася асабіста да Аляксандра Лукашэнкі, патрабуючы аб'ектыўнага расследавання крымінальнай справы, паводле якога расстралялі Уладзіслава Кавалёва і Змітра Канавалава.

Любоў Кавалёва звярталася і ў міжнародныя інстанцыі. Пасля яе звароту, Камітэт па правах чалавека ААН вырашыў, што ў дачыненні да Уладзіслава Кавалёва былі парушаныя правы на жыццё і абарону, прэзумпцыя невінаватасці і справядлівага судовага разбору, права перагляду судовага рашэння. Таксама Беларусь, па высновах КПЧ ААН, парушыла шэраг палажэнняў Пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах.

Даведаўшыся, што па выніках анлайн-галасавання яна стала «Чалавекам года Віцебска-2012», Любоў Кавалёва сказала:

«Гэта, безумоўна прыемна, так як гэта падтрымка мне ў маіх намаганнях. Тыя, хто аддаў за мяне галасы, падзяляюць мае меркаванні, падтрымліваюць у барацьбе за сумленнае імя Улада. Але такой славай я не ганаруся: лепш бы засталіся жывыя нашы дзеці. Таму такая вядомасць - гэта вельмі балючы напамін пра тое, што ні Улада, ні Дзіму ўжо не вернеш».

Напісаць каментар 32

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках