24 лiстапада 2024, Нядзеля, 18:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пракаповіч вяртаецца да банкірскай працы

54
Пракаповіч вяртаецца да банкірскай працы

Пётр Пракаповіч прызначаны прадстаўніком дзяржавы ў ААТ «БПС-Ашчадбанк».

Такое рашэнне змяшчаецца ў пастанове Савета міністраў № 85 ад 6 лютага, апублікаванай сёння.

Асноўным акцыянерам ААТ «БПС-Ашчадбанк» выступае ААТ «Ашчадбанк Расеі», якому належыць 97,91% акцый. Старшынёй назіральнага савета БПС-Ашчадбанка з'яўляецца кіраўнік Банка развіцця Сяргей Румас, старшынёй праўлення - Васіль Мацюшэўскі, паведамляюць «Бізнес-Навіны».

Таксама пастановай №85 міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Леанід Заяц прызначаны прадстаўніком дзяржавы ў ААТ «Белаграпрамбанк».

Доля дзяржавы ў Белаграпрамбанку складае 99%. Старшынёй назіральнага савета банка з'яўляецца генеральны дырэктар ЗАТ «Беларуская калійная кампанія» Валерый Іваноў, старшынёй праўлення - Уладзімір Падкавыраў.

Напісаць каментар 54

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках