24 лiстапада 2024, Нядзеля, 17:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Карупцыя ва УСП: крадуць усе

58
Карупцыя ва УСП: крадуць усе

Чыноўнікі з Упраўлення справамі Лукашэнкі трапіліся на махлярстве і крадзяжы блакітных елак.

Следчы камітэт Беларусі на запыт «Радыё Свабода» даў інфармацыю аб трох крымінальных справах, звязаных з дзейнасцю Упраўлення справамі Лукашэнкі.

Упраўленне Следчага камітэта па Менску пачало справу супраць намесніка начальніка Галоўнага ўпраўлення па абслугоўванню дыпкорпуса і афіцыйных дэлегацый «Дыпсэрвіс».

Чыноўніка падазраюць у тым, што ён скраў саджанцы блакітнай елкі, якія пасля прадаў. Сума стратаў - крыху больш за 1 мільён 400 тысяч рублёў.

СК таксама расследуе справы, звязаныя з заключэннем дамовы субпадраду на рэканструкцыю будынка «савета рэспублікі». Заказчыкам выступала Галоўнае ўпраўленне капітальнага будаўніцтва Упраўлення справамі Лукашэнкі.

Абодва злачынствы складаліся ў тым, што падаваліся дакументы для аплаты, якія ўключалі відавочна завышаныя кошты работ, а таксама звесткі аб работах, якія на самай справе зусім не выконваліся. І з гэтага вынікае, што ў афіцыйныя дакументы ўносіліся недакладныя звесткі.

Страты бюджэту - 450 і 300 мільёнаў рублёў адпаведна.

У злачынствах падазраюцца кіраўнікі і работнікі фірмаў, якія заключылі дамовы субпадраду.

СК таксама правярае версію аб датычнасці чыноўнікаў Упраўлення капітальнага будаўніцтва Упраўлення справамі Лукашэнкі да махлярства, паведамілі ў Следчым камітэце.

Напісаць каментар 58

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках