24 снежня 2024, aўторак, 4:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Васьковіч: 150 сутак у ШЫЗА

6
Васьковіч: 150 сутак у ШЫЗА

У месцах зняволення палізвязень Яўген Васьковіч правёў у ШЫЗА больш за 150 сутак.

З траўня 2011 года ў палітвязня было каля 40 спагнанняў ад кіраўніцтва пенітэнцыярных устаноў, больш за 20 разоў яго кідалі ў СІЗА, у выніку чаго ён правёў у штрафным ізалятары больш за 150 сутак.

Такім чынам, пасля прысуду Яўген Васьковіч знаходзіўся ў карцэры амаль кожны чацвёрты дзень, перадае прэс-служба БХД.

Падставы змяшчэння яго ў СІЗА абсалютна абсурдныя: «завесіў спальнае месца», «грубасць, нецэнзурная лаянка» і гэтак далей. І гэта пры тым, што ён хрысціянін і не брыдкасловіць у адрозненне ад іншых асуджаных.

Як адзначыў адказны сакратар БХД Дзяніс Садоўскі, людзям на волі нават цяжка ўявіць, у якіх умовах знаходзяцца ў Беларусі палітвязні. «Словы пра катаванні - не перабольшанне, а рэальнасць, з якой кожны дзень сустракаюцца палітвязні», - сказаў ён.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках