13 лiстапада 2024, Серада, 12:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аўто ў п'яных чыноўнікаў канфіскоўваць не будуць?

85
Аўто ў п'яных чыноўнікаў канфіскоўваць не будуць?

Дакладнага адказу на пытанне намеснік генпракурора на прэс-канферэнцыі даць не змог.

Намеснік генеральнага пракурора Аляксей Стук паведаміў, што праект закона аб канфіскацыі машын у п'яных кіроўцаў у цяперашні час знаходзіцца «на завяршальнай стадыі яго распрацоўкі», перадае «Еўрарадыё».

Аднак, паведаміў Аляксей Стук, паўстала «калізія»: што рабіць з машынамі, якія належаць юрыдычным асобам, напрыклад, таму ж райвыканкаму - канфіскоўваць ці не?

«Мы прытрымліваемся думкі аб неабходнасці канфіскацыі аўтамабіля, незалежна ад права ўласнасці. Цяпер ідзе гаворка, магчыма, пра нейкі перагляд відаў транспарту, якія знаходзяцца ва ўласнасці юрыдычных асоб. Засталося гэта дапрацаваць - і прадстаўляем Лукашэнку», - сказаў Аляксей Стук.

Законапраект падрыхтавалі Генпракуратура і Міністэрства юстыцыі. У ім прапаноўваецца канфіскоўваць аўтамабілі ў нецвярозых кіроўцаў толькі ў рамках крымінальнай адказнасці. Раней зрабіць больш жорсткім пакаранне для нецвярозых кіроўцаў неаднаразова прапаноўваў Аляксандр Лукашэнка.

Нагадаем, беларускія чыноўнікі неаднаразова трапляліся на п'янай яздзе.

Напісаць каментар 85

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках