На ААТ «Гомельшкло» будуць скарачэнні?
17- 15.02.2013, 17:52
У СМІ звярнуліся рабочыя ААТ «Гомельшкло» са скаргай, што на прадпрыемстве прайшоў агульны сход, дзе кіраўніцтва давяло да іх ведама інфармацыю аб будучых скарачэннях.
Кіраўніцтва ААТ «Гомельшкло» абвяргае гэта і кажа пра «аптымізацыю ў сувязі з мадэрнізацыяй».
«Ідзе аптымізацыя ў сувязі з мадэрнізацыяй, пераглядаецца структура і функцыянальныя абавязкі, не больш за тое, таму што ў нас цяпер ўступіла ў дзеянне мадэрнізаваная лінія па вытворчасці паліраванага шкла, - заявіла БелаПАН намеснік генеральнага дырэктара па ідэалагічных і сацыяльных пытаннях ААТ «Гомельшкло» Надзея Цяленчанка. - Тут проста перасоўванне, рацыянальнае выкарыстанне людзей, не больш за тое. У працэсе аптымізацыі людзям, якія не задзейнічаныя альбо маюць тыя прафесіі, якія на сённяшні дзень, скажам так, не патрэбныя, - прапануецца іншая праца».