Польскага актывіста будуць судзіць за кветкі паўстанцам Каліноўскага
12- 18.02.2013, 20:46
Кіраўніка таварыства польскай культуры Лідчыны Аляксандра Колышка хочуць прыцягнуць да адказнасці.
Яго абвінавачваюць у арганізацыі нелегальнай акцыі ля надмагільнага каменя ў памяць аб удзельніках паўстання 1863 года, які знаходзіцца ў гарадскім парку Ліды, паведамляе «Радыё Рацыя».
20 лютага Аляксандра Колышка выклікаюць у суд.
«Размаўлялі амаль з усімі ўдзельнікамі, але склалі пратакол на мяне, як на арганізатара. Мы хадзілі на магілу, запальвалі свечкі, ускладалі кветкі, было ціха і спакойна. Магілу ўпарадкавалі ў 2011 годзе, цяпер сабралася група людзей і ўсё», - распавёў ён.
Паводле яго слоў, міліцыянты прысутнічалі падчас ускладання кветак і здымалі ўсё, што адбываецца на відэакамеру.