27 снежня 2024, Пятніца, 6:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мясніковіч: Чыноўнікам пляваць на мае загады

82
Мясніковіч: Чыноўнікам пляваць на мае загады

Прэм'ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч абураны стаўленнем чыноўнікаў да асобных даручэнняў урада.

Ён звярнуў увагу кіраўнікоў органаў дзяржкіравання на тое, што даручэнне ўрада па стварэнні кластараў прадугледжвала стварэнне ў кожным раёне не менш за дзесятак арганізацый колькасцю больш за 50 чалавек. Аднак прыходзіцца канстатаваць, што яно правалена на Гомельшчыне, у Віцебскай і Магілёўскай абласцях такіх арганізацый створана па адной, на Гродзеншчыне і Брэстчыне - па дзве, тры - у Менскай вобласці. Прэм'ер-міністр ахарактарызаваў падобнае стаўленне да даручэнняў урада не інакш як наплявальніцкім, паведамляе газета «Рэспубліка».

Ёсць раёны, дзе за год не створана ні адной новай арганізацыі, якія б выраблялі канкурэнтаздольную прадукцыю. Паводле звестак Белстата, гэта датычыцца Браслаўскага, Полацкага, Менскага, Мядзельскага, Смалявіцкага і шэрагу іншых раёнаў. Якім чынам тут маюць намер ствараць новыя працоўныя месцы і фармаваць валавы рэгіянальны прадукт, пакуль незразумела.

Міхаіл Мясніковіч заявіў, што для вырашэння першачарговых эканамічных задач неабходныя эфектыўнае дзяржаўна-гаспадарчае кіраванне і жывая праца з кадрамі, выканаўчай уладзе варта сканцэнтраваць намаганні на гэтым напрамку, а не тапіць справу ў паперах.

Напісаць каментар 82

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках