28 снежня 2024, Субота, 20:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея паклала вока на «Гродна Азот» і МЗКЦ

13
Расея паклала вока на «Гродна Азот» і МЗКЦ

Расейскі вытворца мінеральных угнаенняў ААТ «Еўрахім» плануе набыць блакуючы пакет ААТ «Гродна Азот».

Пра гэта паведаміў старшыня Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Георгій Кузняцоў, піша «Інтэрфакс».

«Прыйдзе туды, хутчэй за ўсё, «Еўрахім», я так думаю. Разглядаецца магчымасць продажу пакета ў 25% плюс адна акцыя», - сказаў Кузняцоў.

Продаж ААТ «МЗКЦ» расейскім інвестарам таксама абмяркоўвалася ў ходзе нядаўняга візіту ў РБ віцэ-прэм'ера РФ Дварковіча, пацвердзіў сёння кіраўнік Дзяржкаммаёмасці.

«Былі яшчэ пытанні да МЗКЦ (рэд. - магчымасць продажу). Вы ведаеце, што гэты завод рыхтуе (рэд. - вырабляе) і разумееце, што асноўны рынак збыту прадукцыі гэтага завода - Расея», - растлумачыў Кузняцоў перспектывы гэтага прадпрыемства.

«Але там ёсць заканадаўства, што на абаронку працуюць толькі расейскія прадпрыемствы», - намякнуў кіраўнік ДКІ на адсутнасць якога-небудзь выбару.

Кузняцоў таксама паведаміў, што беларускі і расейскі бакі прынцыпова ўзгаднілі ўмовы аб'яднання ААТ «МАЗ» і ААТ «КАМАЗ» у холдынг «Расбелаўта».

«Мы пагадзіліся з ацэнкай КАМАЗа, расейцы - з ацэнкай МАЗа, мы ўносім у холдынг 75% акцый МАЗа, пакідаем за сабой блокпакет», - паведаміў Кузняцоў.

Кіраўнік ДКІ дадаў, што «Беларусь будзе мець 50% акцый у холдынгу, ён будзе створаны на парытэтнай аснове».

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках