26 снежня 2024, Чацвер, 16:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Леанід Злотнікаў: Ідэі Мясніковіча прычыняцца да велізарнай інфляцыі

27
Леанід Злотнікаў: Ідэі Мясніковіча прычыняцца да велізарнай інфляцыі

Улады імкнуцца ўтрымаць стратныя прадпрыемствы «на плаве» замест таго, каб перадаць іх у рукі прадпрымальнікаў.

Пра гэта сказаў сайту charter97.org беларускі эканаміст Леанід Злотнікаў, каментуючы ідэю прэм'ер-міністра Міхаіла Мясніковіча аб напампоўванні рынку беларускімі рублямі.

«У Беларусі амаль палова прадпрыемстваў з'яўляюцца нерэнтабельнымі, асабліва ў машынабудаўнічай галіне. На гэты момант яны нават не могуць узяць крэдыт на выдачу заробкаў працоўным з прычыны высокіх адсоткавых ставак. Таму такія прадпрыемствы было б мэтазгодна збанкрутаваць і аддаць для «аздараўлення» прадпрымальнікам, але дзяржава да гэтага не гатовая», - адзначыў эканаміст.

Леанід Злотнікаў падкрэсліў, што эканамічная сітуацыя ў Беларусі даволі вострая, і за гэта павінен адказаць Мясніковіч.

«Нацыянальны банк у сваю чаргу вядзе правільную палітыку, утрымліваючы высокую стаўку рэфінансавання і спрабуючы выключыць лішнія рублі з абарачэння. Падвышэння заробкаў на сёння эканоміка не вытрымае. Калі ж зрабіць так, як прапануе беларускі прэм'ер, то разам з заробкамі будзе расці і інфляцыя, і мы апынемся ў сітуацыі 2011 года, калі грошы папросту здэвальваваліся», - сказаў на заканчэнне эканаміст.

Нагадаем, сёння Мясніковіч на калегіі Мінфіна загадаў напампаваць рынак рублёвай ліквіднасцю з мэтай зніжэння адсоткавых ставак крэдытаў.

«Праблему высокіх адсоткавых ставак трэба здымаць на сістэмным грунце і не толькі за кошт бюджэту, дзяржбанкаў і Банка развіцця. Мінфін павінен больш рэальна і актыўна ўплываць на дзейнасць банкавай сістэмы краіны, грашова-крэдытную палітыку, рынак капіталу. То бок не прымаць як дадзенасць высокія адсоткавыя стаўкі на ўмовах, якія дыктуюцца банкамі», - заявіў сёння Мясніковіч на калегіі Мінфіна.

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках