24 лiстапада 2024, Нядзеля, 19:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Тарыф на транзіт нафтапрадуктаў зноў павысяць

9
Тарыф на транзіт нафтапрадуктаў зноў павысяць

Беларусь з 1 красавіка 2013 года павышае тарыф на транзіт нафтапрадуктаў па сваёй тэрыторыі на 12% да $2,34 1 тонна/100 км.

Дадзенае рашэнне замацавана пастановай Мінэканомікі Беларусі N14, перадае «Інтэрфакс».

Транзіт нафтапрадуктаў па тэрыторыі Беларусі ажыццяўляе расейскае прадпрыемства «Захад-Транснафтапрадукт» па магістральным трубаправодзе, які праходзіць па тэрыторыі рэспублікі і з'яўляецца ўласнасцю расейскага боку. Сярэднегадавы аб'ём транзіту складае каля 9 млн тон.

Рашэнні аб павышэнні тарыфаў прымаюцца ў адпаведнасці з пагадненнем паміж урадамі Беларусі і Расеі аб узаемадзеянні пры эксплуатацыі магістральных нафтапрадуктаправодаў, размешчаных на тэрыторыі рэспублікі.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках